Фондавая біржа Кіпру
Фондавая біржа Кіпру (ФБК) — фондавая біржа, заснаваная ў сакавіку 1996 году ў Нікасіі.
Фондавая біржа Кіпру | |
грэц. Χρηματιστήριο Αξιών Κύπρου | |
Тып | фондавая |
---|---|
Разьмяшчэньне | Нікасія, Кіпр |
Заснаваная | 29 сакавіка 1996 (28 гадоў таму) |
Уладар | Рада міністраў Кіпру |
Ключавыя асобы | Марынас Хрыстадулідзіс (старшыня Рады), Сава Паліўёў (намесьнік старшыні), Нікас Трыпацас (намесьнік гендырэктара)[1] |
Валюта | эўра |
Колькасьць лістынгаў | 58 (4.V.2022)[2] |
РынКап | 1,928 млрд эўра (4.V.2022)[3] |
Аб'ём | ▼335,848 млн эўра (2020 год)[4] |
Індэксы | Агульны, Асноўнага рынку |
Сайт | cse.com.cy |
На 2022 год месьцілася па праспэкце Вірона, д. 71[5]. Паводле 49-га артыкула Закону «Аб разьвіцьці фондавага рынку, стварэньні і дзейнасьці Фондавай біржы Кіпру (ФБК) і яе Рады», гадавы бюджэт біржы зацьвярджала Палата прадстаўнікоў Кіпру пасьля падачы на разгляд міністрам фінансаў Кіпру[1].
Кіраваньне
рэдагаваць- Рада. Прызначалася Радай міністраў Кіпру на прапанову міністра фінансаў тэрмінам на 5 гадоў. Вызначала час адкрыцьця і закрыцьця гандлёвага дня. Зацьвярджала разьмяшчэньне каштоўных папераў на біржы. Ухваляла і скасоўвала біржавыя паслугі і расцэнкі на іх. Вызначала ўмовы і абмежаваньні гандлю. Утварала Камітэты аўдыту і кіраваньня рызыкай. Засноўвала Камітэты выдаўцоў і ўдзельнікаў[1].
Удзельнікі
рэдагавацьНа 8 красавіка 2022 году Фондавая біржа Кіпру налічвала 9 сябраў, якімі былі брокерскія дамы: 1) Галоўны банк Кіпру, 2) ТАА «Кіпрская арганізацыя ўкладаньняў і каштоўных папераў» («КАУКП», належыць «Банку Кіпру»), 3) ТАА «Глябальны капітал каштоўных папераў і фінансавых паслугаў» (належыць «Кіпрскаму банку разьвіцьця»), 4) ТАА «Мэга-ўласнасьць на каштоўныя паперы і фінансавыя паслугі», 5) ТАА «Біржавы провыбар» (Лярнака), 6) ТАА «Заслуга-Капітал» (належыць казаскаму сувэрэннаму фонду «Самурык-Казына»), 7) ТАА «Адзін Плюс Капітал», 8) «Укладаньні Сканэстас» (Лімасол), 9) ТАА «Атлас Капітал Укладальніцкія паслугі»[6]. Удзел брокерскага дома ў біржавым гандлі прадугледжваў уклад на 50 000 даляраў у выглядзе банкаўскай парукі на карысьць ФБК, а таксама яшчэ 100 000 даляраў у банку разьлікаў у выпадку разьліковага сяброўства на біржы[7].
Індэксы
рэдагавацьНа 2022 год Фондавая біржа Кіпру вылічала 4 ўласны індэксы на рэгуляваным рынку: 1) Агульны, 2) Асноўнага рынку, 3) Альтэрнатыўнага рынку, 4) Інвэстыцыйных фондаў, 5) Гасьцінічны[8]. На нерэгуляваны рынку вылічалі яшчэ 2 індэксы: 1) Рынку новаўтвораных прадпрыемстваў, 2) Фінансавы.
- Агульны. Паі найбольшага прадпрыемства маглі складаць 25 % ад вартасьці індэксу. У вольным абарачэньні на біржы мелі знаходзіцца прынамсі 15 % паёў кожнага прадпрыемства ў індэксе. Паўгадовы перагляд індэксу ажыцьцяўлялі кожную трэцюю пятніцу чэрвеня і сьнежня. Індэкс вылічалі кожныя 30 сэкундаў цягам гандлёвага дня.
- Асноўнага рынку. Вартасьць найбольшага прадпрыемства абмяжоўвалі 30 % ад вартасьці індэксу.
- Альтэратыўнага рынку. У вольным абарачэньні разьмяшчалі прынамсі 10 % паёў адпаведных прадпрыемстваў[9].
- Рынку новаўтвораных прадпрыемстваў. Пачаў вылічацца 11 жніўня 2010 году ад 1000 пунктаў[10].
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1993 годзе Палата прадстаўнікоў Кіпру ўхваліла Закон «Аб каштоўных паперах і фондавых біржах». Таксама зацьвердзілі Закон «Аб разьвіцьці фондавага рынку, стварэньні і дзейнасьці Фондавай біржы Кіпру (ФБК) і яе Рады»[11]. У сьнежні 1993 году Рада міністраў Кіпру прызначыла 1-ы склад Рады ФБК[12]. 29 сакавіка 1996 году адбыўся 1-ы гандлёвы дзень на біржы. ФБК стала кіраваць рэгуляваным рынкам і «Рынкам новаўтвораных прадпрыемстваў». Таксама біржа кіравала Галоўным сховішчам каштоўных папераў і яго Галоўным рэгістрам[11].
У 2020 годзе выручка Фондавай біржы Кіпру ўпала да 3,822 млн эўра, а страты вырасьлі да 978 тыс. эўра[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Кіраваньне (анг.) // Фондавая біржа Кіпру, 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Сьпіс выдаўцоў (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Рынкавая капіталізацыя (анг.) // Фондавая біржа Кіпру, 4 траўня 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Даведнік за 2020 год (анг.) // Фондавая біржа Кіпру, 2021 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Сувязныя зьвесткі (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Сьпіс сябраў (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 8 красавіка 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Парадак уліку сябраў на рэгуляваным рынку (анг.) // Фондавая біржа Кіпру, 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Індэксы ФБК (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Асноўныя правілы вядзеньня і разьліку паказьнікаў рынку паёў (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 17 лістапада 2020 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Індэкс рынку новаўтвораных прадпрыемстваў (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 17 лістапада 2020 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ а б Профіль (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Рада (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 2022 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
- ^ Марынас Хрыстадулідзіс, Рафі Пояджыян. Справаздача і фінансавыя высновы за 2020 год (грэцк.) // Фондавая біржа Кіпру, 24 чэрвеня 2021 г. Праверана 4 траўня 2022 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |