Білі Грэм
Ўі́льям Фрэ́нклін «Білі» Грэм-малодшы (па-ангельску: William Franklin «Billy» Graham, Jr.; 7 лістапада 1918 — 21 лютага 2018[2]) — амэрыканскі хрысьціянскі эвангеліст, прапаведнік. Вядомы сваімі шматлюднымі казаньнямі, адрасаванымі найперш белым кансэрватыўным пратэстантам сярэдняе клясы[3]; ягоныя пропаведзі трансьлююцца на радыё і тэлебачаньні і да гэтага часу[4].
Білі Грэм | |
Billy Graham | |
Доктар (ганаровы) | |
---|---|
Адукацыя | Флёрыдзкі біблійны інстытут (1940)
|
Дзейнасьць | Эвангеліст |
Сапраўднае імя | William Franklin Graham, Jr. |
Нарадзіўся | 7 лістапада 1918 Шарлот, Паўночная Караліна |
Памёр | 21 лютага 2018 (99 гадоў) |
Жонка | Рут Грэм |
Дзеці |
|
Япіскапская хіратонія | Паўднёвы баптыст[1] |
Аўтограф | |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Быў духоўным дарадцам некалькіх прэзыдэнтаў ЗША: асабліва набліжаным быў да Дўайта Эйзэнгаўэра і Рычарда Ніксана[5]. Падчас руху за грамадзянскія правы ён пачаў ладзіць супольныя сабраньні; у 1957 Білі Грэм запрасіў Марціна Лютэра Кінга да супольнае казані ў Нью-Ёрку.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЎільям Фрэнклін Грэм быў першым сынам у сям’і Ўільяма Фрэнкліна і Мораў Грэм (у дзявоцтве Кофі). Меў яшчэ аднаго брата і двух сёстраў. Выхоўваўся ў прэсьбітэрыянскай царкве. У 1933, па сканчэньні сухога закону ў ЗША, бацька напаіў півам яго зь сястрой Катрынаю да такога стану, што яны займелі агіду да алькаголю і наркотыкаў на ўсё сваё жыцьцё[6].
У 1934 року, у 16-гадовым узросьце, Білі Грэм увераваў пасьля наведваньня некалькіх сустрэчаў пад кіраўніцтвам эвангеліста Мардэкая Гэма[7].
Скончыўшы ў 1936 року сярэднюю школу, Грэм паступіў у Коледж Боба Джонса, а ў 1937 перавёўся ў Флёрыдзкі біблійны інстытут. У 1943 скончыў таксама коледж Ўітан, атрымаўшы дыплём па антрапалёгіі[8].
13 жніўня 1943 Білі Грэм ажаніўся з Рут Бэл, аднакурсьніцай з коледжу Ўітан, чые бацькі былі прэсьбітэрыйнскімі місіянэрамі ў Кітаі. Грэм і Рут маюць пяцёх дзяцей: Вірджынію, Ганну, Рут, Фрэнкліна і Нэльсана — а таксама 19 унукаў і мноства праўнукаў.
Служэньне
рэдагавацьБілі Грэм быў пастарам Малітоўнага дому аб’яднанага Эвангельля (анг. United Gospel Tabernacle) яшчэ падчас навучаньня ў коледжы. У 1943—1944 зьяўляўся пастарам Першай баптысцкай царквы ў Ўэстэрн Спрынгзе непадалёк ад Ўітану. У гэты ж час ён узначаліў на радыё праграму «Сьпевы ў ночы», уратаваўшы яе ад закрыцьця з-за недахопу фінансаваньня. У 1947 року, у 30-гадовым узросьце, ён быў запрошаны на пасаду прэзыдэнта Нортўэстэрнскага біблійнага коледжу ў Мінэапалісе, стаўшыся на свой час наймаладзейшым з прэзыдэнтаў амэрыканскіх коледжаў ды ўнівэрсытэтаў. Грэм займаў гэтую пасаду да 1952[9].
Эвангельскае служэньне пачаў з паездак па ЗША і Эўропе ў складзе руху «Моладзь за Хрыста» (анг. Youth for Christ International, YFCI). У 1949 Білі Грэм зладзіў эвангелізацыйную кампанію ў Лос-Анджэлесе, дзеля якой збудаваў вялізны намёт на паркоўцы[10]. Ягонае служэньне прыцягнула ўвагу СМІ і працягнулася на пяць тыдняў даўжэй, чым плянавалася — два месяцы. Пасьля гэтага Грэм стаў вядомым на ўсю краіну[11].
Свае эвангелізацыйныя сабраньні Білі Грэм называе «крыжовымі паходамі» ў гонар хрысьціянскіх ваяроў, якія заваявалі Ерусалім. З пачатку свайго служэньня Грэм зьдзейсьніў болей за 400 крыжовых паходаў у 185 краінах на 6 матэрыкох. Дзеля гэтых сабраньняў ён арандаваў вялізныя плошчы, кшталту стадыёнаў, паркаў ці вуліцаў. З часам, калі колькасьць наведнікаў стала павялічвацца, Білі Грэм сабраў хор з 5000 асобаў, які сьпяваў на гэтых сходах. Прапаведуючы Дабравесьце, ён заклікаў людзей выходзіць наперад, дзе яны мелі магчымасьць паразмаўляць сам-насам, атрымаць адказы на пытаньні ды разам памаліцца. Гэтых людзей называлі нованавернутымі. У 1992 падчас казані ў Маскве на ягоны заклік выйшла наперад чвэрць 155-тысячнага натоўпу[6].
У 1950 року Грэм заснаваў у Мінэапалісе Эвангельскую асацыяцыю Білі Грэма (з 1999 дзейнічае ў Шарлот).
З паўстаньнем на пачатку 1950-х руху за грамадзянскія правы ў ЗША Білі Грэм пачаў праводзіць зьмяшаныя служэньні (дагэтуль мноства ягоных крыжовых паходаў былі расава ізаляваныя), хоць працягваў выступаць і на падзеленых сходах. Пасьля выраку па справе «Браўну супраць Рады па адукацыі», у якой Вярхоўны суд прызнаў сэгрэгацыю ў школах неканстытуцыйнаю, Грэм пачаў настойваць на зьмяшаных сядзеньнях падчас сваіх служэньняў.
Зь сярэдзіны 1950-х Білі Грэм становіцца заўзятым супраціўнікам сэгрэгацыі і расізму. У 1957 гэта стала відавочна для ўсіх, калі ён дазволіў чарнаскурым сьвятарам Томасу Кілгару і Гарднэру Тэйлару стаць чальцамі ягонага Выканаўчага камітэту крыжовых паходаў у Нью-Ёрку[12], а таксама запрасіў Марціна Лютэра Кінга, зь якім упершыню пазнаёміўся падчас байкатаваньня ў Мантгомэры ў 1955[12], да ўдзелу ў супольным служэньні ў Нью-Ёрку, якое на працягу 16 тыдняў наведалі 2,3 мільёны чалавек[10]. Пасьля забойства Кінга ў 1968 Грэм прамовіў, што Амэрыка страціла «сацыяльнага лідэра і прарока»[12].
Аднак, хоць Грэм і называе сябе ў мэмуарах блізкім сябрам Лютэра Кінга, паміж імі здараліся рознагалосьсі. У 1958 року спонсарскі камітэт крыжовага паходу ў Сан-Антоніё (Тэхас) заплянаваў на 25 ліпеня прамову губэрнатара-сэгрэгацыяніста гэтага штату Прайса Дэніела перад выступам Білі Грэма[12]. 23 ліпеня Кінг напісаў Грэму ліст, у якім праінфармаваў, што дазвол Дэніелу прамовіць на крыжовым паходзе за дзень да папярэдніх выбараў Дэмакратычнае партыі ў штаце «можа быць расцэнены як падтрымка табою расавай сэгрэгацыі і дыскрымінацыі»[13]. У адказе дарадца Грэма Грэйдзі Ўілсан напісаў, што «хоць мы і не сыходзімся зь ім цалкам у поглядах, мы ўсё ж любім яго ў Хрысьце»[14]. Таксама Грэм і Кінг мелі розныя меркаваньні наконт вайны ў Віетнаме. Пасьля прамовы Кінга «Па-за Віетнамам» (анг. Beyond Vietnam), у якой той асудзіў уварваньне ў Віетнам, Грэм сувора асудзіў яго й іншых за крытыку замежнай палітыкі ЗША[12].
Улетку 1960 Кінг і Грэм памірыліся і разам накіраваліся на 10-ы Сусьветны баптысцкі кангрэс Сусьветнага баптысцкага зьвязу[12]. У 1963 Грэм паручыўся за Кінга, вызваліўшы таго зь вязьніцы пасьля пратэстаў у Бірмінггэме[15].
Вядомасьць і папулярнасьць Білі Грэма дасягнула і сэкулярнага сьвету. На Сусьветным кірмашы ў Нью-Ёрку ён адчыніў уласны павільён[16]. У 1969 року ён узяў удзел у тэлевізійным выпуску Ўудзі Алена, дзе разам з комікам дасьціпна абмяркоўваў тэалягічныя тэмы[17]. Падчас Халоднае вайны Грэм стаў першым эвангелістам, які трапіў за Жалезную заслону, дзе выступіў перад шматлікімі натоўпамі з заклікамі да міру[18]. Падчас апартэіду Грэм адмовіўся наведваць Паўднёвую Афрыку, пакуль ейны ўрад не дазволіў зьмяшаныя сядзеньні для слухачоў. Першы раз у 1973 зладзіўшы там крыжовы паход, ён адкрыта асудзіў апартэід[19].
З 1992 Грэм пакутаваў на хваробу Паркінсона[20] і з тае пары стаў усё меней выступаць на публіцы.
Узнагароды і прэміі
рэдагаваць15 кастрычніка 1989 зорка Білі Грэма была закладзеная на Галівудзкай алеі славы. Білі Грэм стаў адзіным хрысьціянскім прапаведнікам, які атрымаў гэтую ўзнагароду[21].
55 разоў (і 49 зь іх запар) Інстытут Гэлапа ўключаў Білі Грэма ў свой сьпіс найбольш паважаных асобаў[22] — болей, чым каго-кольвек іншага.
Узнагароджаныя Прэмія фундацыі Тэмпэлтана за прагрэс у рэлігіі і ўзнагародай Сыльвануса Таера за ўнёсак у «Службу, гонар, краіну».
У 2000 былая першая лэдзі Нэнсі Рэйган уручыла Грэму Прэмію свабоды Рональда Рэйгана.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Indepth: Billy Graham (анг.) // CBC Праверана 1 сьнежня 2011 г.
- ^ Evangelist Billy Graham dies at age 99; reached millions Associated Press Праверана February 21, 2018 г.
- ^ Wacker (2009)
- ^ Billy Graham Classics Span 25 Years of Gospel Preaching for the Masses (анг.). TBN. Праверана 25 красавіка 2013 г.
- ^ The Transition; Billy Graham to lead Prayers (анг.) // The New York Times, 9 сьнежня 1992 г. Праверана 24 сьнежня 2007 г.
- ^ а б Nancy Gibbs & Richard N. Ostling. (November 15, 1993) God’s Billy Pulpit (анг.). Time. Праверана 7 лістапада 2011 г.
- ^ Who led Billy Graham to Christ... (анг.). Archives, Billy Graham Center, Wheaton College. Праверана 12 траўня 2011 г.
- ^ Sociology and Anthropology Department — wheaton.edu
- ^ «Farewell to God: My Reasons for Rejecting the Christian Faith»
- ^ а б Barry M. Horstmann. Billy Graham: A Man With A Mission Impossible (анг.) // Cincinnati Post, June 27, 2002 г. Праверана 18 жніўня 2007 г.
- ^ William Martin, "The Riptide of Revival", Christian History and Biography (2006), Issue 92, pp 24-29, online
- ^ а б в г д е Martin Luther King Jr. And The Global Freedom Struggle:Graham, William Franklin (1918-)
- ^ To Billy Graham
- ^ From Grady Wilson
- ^ Long (2008), Critical Reflections, pp. 150—151.
- ^ Man in the 5th Dimension (анг.) The 70mm Newsletter. In70mm.com (March 6, 2005). Праверана 12 траўня 2011 г.
- ^ Foster Hirsch. Love, Sex, Death & The Meaning of Life: The Films of Woody Allen. — Da Capo Press. — С. 52. — ISBN 0-306-81017-4
- ^ Duffy, Michael and Gibbs, Nancy. TIME. «Billy Graham: A Spiritual Gift to All», TIME, May 31, 2007. Retrieved 2007-24-11.
- ^ David Aikman. Billy Graham: His Life and Influence. — Thomas Nelson, 2007. — С. 109—110. — ISBN 0849917026
- ^ Billy Graham Is Ailing He Has Parkinson’s Disease (анг.) Праверана 12 жніўня 2013 г.
- ^ Billy Graham Now a Hollywood Star (анг.). Los Angeles Times (October 16, 1989). Праверана 25 лістапада 2012 г.
- ^ The Billy pulpit: Graham’s career in the mainline (анг.) // Christian Century, November 15, 2003 г. Праверана 18 жніўня 2007 г.
Літаратура
рэдагаваць- Aikman, David. Billy Graham: His Life and Influence. — Nashville: Thomas Nelson, 2007.
- Long, Michael G. ed. The Legacy of Billy Graham: Critical Reflections on America’s Greatest Evangelist. — 2008.
- Martin, William. Prophet with Honor: The Billy Graham Story. — Grand Rapids: Zonderkidz, 1991.
- Pollock, John. Billy Graham: Evangelist to the World. — 1979. — ISBN 0060666919
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБілі Грэм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў