Білгарайскі павет
Білгарайскі павет (па-польску: Powiat biłgorajski) — павет у Люблінскім ваяводзтве Польшчы. Быў утвораны 1 студзеня 1999 году ў выніку рэформы мясцовага самакіраваньня. Адміністрацыйным цэнтрам павету зьяўляецца горад Білгарай, які знаходзіцца за 79 кілямэтраў ад Любліна. У павеце знаходзяцца яшчэ тры гарады: Тарнаград, Язэфаў і Фрампаль.
Білгарайскі павет | |
powiat biłgorajski | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Люблінскае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Білгарай |
Улучае | 10 вясковых гмінаў, 1 гарадзкая гміна і 3 вяскова-гарадзкія гміны |
Найбуйнейшыя гарады | Тарнаград, Язэфаў і Фрампаль |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1999 году |
Стараста | Марыян Такарскі |
Насельніцтва (2006) | 104 501 |
Шчыльнасьць | 62,6 чал./км² |
Плошча | 1667,79 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 212 м |
Месцазнаходжаньне Білгарайскага павету | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Паштовыя індэксы | 23-400 |
Код аўтам. нумароў | LBL |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Плошча Білгарайскага павету складае 1667,9 км². Па стане на 2006 год насельніцтва скаладала 104,3 тыс. чалавек, зь якіх 27,2 жыло ў Білгараі, 3,4 тыс. чалавек у Тарнаградзе, 2,5 тыс. у Язэфаве і 1,4 у Фрампалі.
Білгарайскі павет адміністрацыйна падзелены на 14 гмінаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБілгарайскі павет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |