Бяржонка

возера ў Беларусі
Возера
Бяржонка
Краіна Беларусь
Плошча 0,19
Плошча вадазбору 6,56
Максымальная глыбіня 2,9
Найбольшая даўжыня 0,69
Найбольшая шырыня 0,39
Даўжыня берагавой лініі 1,9
Каардынаты 55°34′15.4″ пн. ш. 26°56′43.1″ у. д. / 55.570944° пн. ш. 26.945306° у. д. / 55.570944; 26.945306Каардынаты: 55°34′15.4″ пн. ш. 26°56′43.1″ у. д. / 55.570944° пн. ш. 26.945306° у. д. / 55.570944; 26.945306
Бяржонка на мапе Беларусі
Бяржонка
Бяржонка
Бяржонка

Бяржо́нкавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне ракі Акунёўкі, за 9 кілямэтраў на паўднёвы захад ад гораду Браслава, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ёдлавічы[1].

Плошча паверхні возера 0,19 км², даўжыня 690 мэтраў, найбольшая шырыня 390 мэтраў, найбольшая глыбіня 2,6 м, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 6,56 км². Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызьняком.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 мэтраў, пясчаныя, разараныя. Дно выслана сапрапэлем. Зарастае. У заходняй частцы ў Бяржонку ўпадае ручай. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Пагошча.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3000 ас. (рас.)

Літаратура рэдагаваць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3000 ас. (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць