Бяляеўскі сельсавет (Чачэрскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Бяля́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бяляеўка.
Гісторыя
рэдагаваць26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Покацкай (з 9 траўня 1923 году — Чачэрскай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага (з 25 сьнежня 1962 году — Буда-Кашалёўскага[1], з 6 студзеня 1965 году — Чачэрскага[2]) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці БССР.
29 кастрычніка 1959 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Закрыніцкага сельсавету.
28 кастрычніка 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Залескаму сельсавету[3].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 6[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Бяляеўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 111
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 481