Бядрынец
Бядры́нец (па-лацінску: Pimpinélla) — род шматгадовых, рэдка двух- ці аднагадовых траваў сямейства парасонавых (Apiaceae).
Бядрынец | |
Бядрынец аныжавы Маладыя расьліны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Парадак | Парасонакветныя |
Сямейства | Парасонавыя |
Віды | Бядрынец каменаломнікавы (Pimpinella saxifraga) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pimpinella L., 1753 | |
Распаўсюджаньне і экалёгія
рэдагавацьРаспаўсюджаны ў трапічных, субтрапічных і умераных абласьцёх Эўропы, Азіі, Афрыкі і некалькі відаў — у Амэрыцы.
Шырока распаўсюджаны Бядрынец каменаломнікавы (Pimpinella saxifraga), расьце на лугах, узьлесках, уздоўж дарог і палёў.
Біялягічнае апісаньне
рэдагавацьШматгадовыя, часам драўнеючы пры аснове, рэдка двухгадовыя і аднагадовыя травы, абшытыя або голыя.
Лісьце простае ці двойчы-, тройчыпёркавае.
Кветкі двохродавыя. Пялёсткі аднолькавыя, голыя, белыя, рэдка ружовыя або баграныя. Суквецьці — складаныя парасонікі без абгортак. Чашалісточкі незаўважныя, пялёсткі адваротнаяйкападобныя з загнутай сярэдняй долькай.
Плод — яйкападобны-кулепадобны ці даўгавата-яйкападобны, часта зьлёгку сьціснуты з бакоў, зь ніцепадобнымі рэбрамі і 2—3 алееноснымі хадамі пад кожнай долькай і некалькімі хадамі пад камісуральнай плоскасьцю; бялок насеньня на камісуральным баку просты.
Значэньне і прымяненьне
рэдагавацьМаладое лісьце бядрынцу прыдатнае для салатаў, карані выкарыстоўваюць як закрасу да ежы, плады — як спэцыю.
Пашавы корм для скаціны.
З насеньня бядрынца аныжавага (Pimpinella anisum) атрымліваюць этэрны алей.
Клясыфікацыя
рэдагавацьВіды
рэдагавацьПаводле інфармацыі базы зьвестак The Plant List, род улучае 106 відаў, статус яшчэ болей за 300 відаў (на кастрычнік 2016 году) ня вызначаны[1]. Некаторыя зь іх:
- Pimpinella anisum
- Pimpinella armena
- Pimpinella major
- Pimpinella puberula
- Pimpinella saxifraga
- Pimpinella thellungiana
- Pimpinella tragium
Віды, статус якіх у базе зьвестак The Plant List ня вызначаны:
- Pimpinella affinis
- Pimpinella anthriscoides
- Pimpinella aromatica
- Pimpinella grossheimii
- Pimpinella idae
- Pimpinella litvinovii
- Pimpinella ramosa
- Pimpinella rhodantha
- Pimpinella turcomanica
Віды, прызнаныя сынонімамі:
- Pimpinella peregrina
- [syn. Pimpinella taurica]
- Pimpinella pseudotragium
- [syn. Pimpinella confusa]
- Pimpinella saxifraga
- [syn. Pimpinella dissecta]
- Pimpinella squamosa
- [syn. Pimpinella nudicaulis]
- Pimpinella tragium
- [syn. Pimpinella lithophila]
- Pimpinella tragium
- [syn. Pimpinella titanophila]
- [syn. Pimpinella daghestanica]
- Pimpinella tragium
- [syn. Pimpinella tomiophylla]
- Seseli korshinskyi
- [syn. Pimpinella korshinskyi]
- Tongoloa silaifolia
- [syn. Pimpinella peucedanifolia]
Таксаномія
рэдагавацьРод Бядрынец уваходзіць у сямейства парасонавых (Apiaceae) парадку парасонакветных (Apiales).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pimpinella (анг.). The Plant List. Version 1.1. (2013). Праверана 1 кастрычніка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРасейская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |