Шызафрэнія
Шызафрэнія (стар.-грэц. σχίζω + φρήν — раскалываю + развага) — паліморфнае псыхічнае разладжаньне альбо група псыхічных разладжаньняў, для якіх характэрнымі зьяўляюцца адхіленьні ва ўспрыманьні рэчаіснасьці альбо ейным адлюстраваньні. Характарызуецца бесьперапынным або прыступападобным цячэньнем з парушэньнем мысьленьня, эмоцыяў. Часьцей узьнікае ва ўзросьце да 25 гадоў. Тэрмін шызафрэнія ўпершыню прапанаваў швайцарскі псыхіятр Ойген Блёйлер.
Вылучаюць 4 асноўныя формы шызафрэніі: параноідная (трызьненьне, слыхавыя галюцынацыі і інш.), кататанічная (адсутнасьць мовы, беспрычыннасьць дзеяньня, ступар і інш.), гебэфрэнічная (пачатак захворваньня) і простая (нарастальная страта эмацыйнасьці, жыцьцёвай актыўнасьці і інш.). Адрозьніваюць раньнюю стадыю шызафрэніі (дэбют), якая зьмяняецца актыўнай фазай з характэрнымі сымптомамі, як то галюцынацыі, трызьненьне, і стадыю рэмісіі, у гэты час выяўляюццца зьмены асобы, аўтызм, зьніжэньне псыхічнай актыўнасьці. Лячэньне псыхафармакатэрапэўтычнае, з выкарыстаньнем моцных псыхатропных сродкаў.
На пачатак студзеня 2001 г. у сьвеце налічвалася звыш 45 млн людзей (0,7%), хворых на шызафрэнію[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 8. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Артыкул пра шызафрэнію ў Merck Manual
- Форум «Шызафрэнія і Я» Форум хворых на шызафрэнію, іхных лекараў і сваякоў.
- Schizophrenia Research Forum Форум дасьледаваньняў шызафрэніі.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |