Бэрта фон Зутнэр
Баранэса Бэ́рта фон Зу́тнэр (па-нямецку: Bertha Sophie Felicitas Freifrau von Suttner), народжаная Кiнскi (ням. Kinsky; 9 чэрвеня 1843, Прага — 21 чэрвеня 1914, Вена) — аўстрыйская пісьменьніца, дзяячка міжнароднага пацыфісцкага руху, першая жанчына-ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру (1905) і другая жанчына наогул, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію (пасьля Марыі Кюры).
Бэрта фон Зутнэр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 9 чэрвеня 1843[1][2][3][…] |
Памерла | 21 чэрвеня 1914[1][2][3][…] (71 год) |
Пахаваная | |
Бацькі | Франц Ёзэф Кінскі[d] Sophie Wilhelmine Koerner[d] |
Сужэнец | Arthur Gundaccar von Suttner[d][8] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, навэлістка, перакладніца, журналістка, пацыфістка, пісьменьнік навуковай фантастыкі, рэдактарка |
Жанр | утопія і антыўтопія[d] і feminist science fiction[d] |
Мова | нямецкая[9] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Дзейнасьць
рэдагавацьУ 1892 г. Бэрта фон Зутнэр разам з Альфрэдам Фрыдам засноўвае пацыфісцкі часопіс «Далоў зброю!», у якім вядзе рубрыку «Камэнтары на палях па сучаснай гісторыі».
90-я гг. XIX ст. сталі пэрыядам рэзкага нарастаньня мілітарызму; Зутнэр ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх канфэрэнцыяў міралюбных сілаў, прычым часта аказвалася адзінай жанчынай-дэлегатам. Бэрта і яе муж Альбэрт фон Зутнэр прыклалі нямала намаганьняў для арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падрыхтоўкі Гаагскай мірнай канфэрэнцыі 1899 г. Пасьля сьмерці мужа ў 1902 г. Зутнэр працягвае актыўную пацыфісцкую дзейнасьць, зьдзяйсняе турнэ па ЗША і Нямеччыне, выступаючы зь лекцыямі (1904—1905), сустракаецца з прэзыдэнтам ЗША Тэадорам Рузвэльтам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bertha von Suttner // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Bertha Freifrau von Suttner // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Bertha von Suttner // FemBio database (ням.)
- ^ а б Зутнер Берта фон // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/peace/laureates/1905/suttner-bio.html
- ^ а б Blumesberger S. Suttner, Bertha Baronin von // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen (ням.) — 2014. — Т. 2. — S. 1124—1129. — ISBN 978-3-205-78552-1
- ^ Schmid-Bortenschlager S., Schnedl-Bubeniček H. Suttner, Bertha Freiin v. // Österreichische Schriftstellerinnen 1880–1938 (ням.): Eine Bio-Bibliographie — Stuttgart: Akademischer Verlag Hans-Dieter Heinz, 1982. — S. 177—179. — ISBN 978-3-88099-123-1
- ^ https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/wien/06-gumpendorf/02-45/?pg=76
- ^ Suttner, Bertha von // CONOR.SI