Бэрнская канвэнцыя
Канвэнцыя аб ахове дзікай фаўны і флёры і прыродных асяродзьдзяў пражываньня ў Эўропе (па-ангельску: Convention on the Conservation of European Wildlife and Natural Habitats), або Бэрнская канвэнцыя (The Bern Convention) — міжнароднае пагадненьне аб ахове дзікай фаўны і флёры і прыродных асяродзьдзях пражываньня ў Эўропе. Канвэнцыя ўтрымлівае палажэньні аб ахове як месцаў пражываньня, так і саміх відаў флёры і фаўны, якія падлягаюць ахове, і аб мэтадах паляваньня і спарудах лоўлі, якія павінны быць забароненыя.
Гісторыя прыняцьця
рэдагавацьБэрнская канвэнцыя была падрыхтаваная Радай Эўропы. Рашэньне аб заснаваньні Канцэпцыі было прынятае рэзалюцыяй Рады міністраў Рады Эўропы ў 1976 року. Канвэнцыя была адкрытая для падпісаньня на 3-й Эўрапейскай канфэрэнцыі міністраў навакольнага асяродзьдзя ў Бэрне 19 верасьня 1979 року. Уступіла ў сілу з 1 студзеня 1982 року. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Страсбургу (Францыя).
Удзельнікі
рэдагавацьЗараз канвэнцыя падпісана 39 дзяржавамі, якія ўваходзяць у Раду Эўропы, а таксама Эўрапейскім зьвязам, Манака, Буркіна-Фасо, Марока, Тунісам і Сэнэгалам.
Альжыр, Беларусь, Босьнія і Герцагавіна, Каба-Вэрдэ, Ватыкан і Расея зьяўляюцца краінамі, якія не падпісалі канвэнцыю і маюць статус назіральніка на пасяджэньнях яе выканаўчага камітэту.