Бэнжамэн Бурыжо
Бэнжамэ́н Бурыжо́ (па-француску: Benjamin Bourigeaud; нар. 14 студзеня 1994 году) — францускі футбаліст, паўабаронца катарскага клюбу «Аль-Дугаіль».
Бэнжамэн Бурыжо | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 студзеня 1994[1][2] (30 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Дугаіль | |
Нумар | 19 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2017 2017—2024 2024— |
Лянс Рэн Аль-Дугаіль |
101 (9) 241 (52) 7 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьУ 2005 годзе далучыўся да акадэміі клюбу «Лянс». 11 лістапада 2013 годзе дэбютаваў матчы Лігі 2 супраць «Ньёру», які скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2. Праз год стаў часьцей прыцягвацца да асноўнага складу, але ў сакавіку 2015 году атрымаў пашкоджаньне. У 2017 годзе далучыўся да «Рэну», склаўшы кантракт на чатыры гады[3]. Не зважаючы на тое, што гулец ужо цяпер гуляў у найвышэйшым дывізіёне, ён адразу здабыў месца ў асноўным складзе каманды. 30 жніўня 2024 году, пасьля сямі гадоў у складзе «Рэну», Бурыжо пакінуў клюб і далучыўся да катарскага клюбу «Аль-Дугаіль».
Дасягненьні
рэдагаваць«Рэн»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2019
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball