Быстрая (басэйн Нёмана)
рака ў Беларусі, басэйн Нёману
Бы́страя — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці і Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы (басэйн Нёману). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Быстрая | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кляцішча |
Вусьце | Вуса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 15 км |
Плошча басэйну | 28 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Кляцішча Стаўпецкага раёну ў лясным урочышчы Крывуха, цячэ празь лес. Абалона на ўсім працягу забалочаная, у сярэдняй плыні мэліяраваная. Упадае ў Вусу (у нізоўі называецца Шубіна-Нёманскі канал) за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Галяндэрня.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 78