Крут
Крут[1] (? — 1093) — князь бодрычаў (1066—1093).
Крут | |
князь бодрычаў | |
---|---|
1066 — 1093 | |
Папярэднік | Рацібор |
Наступнік | Крут |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | XI стагодзьдзе |
Памёр | 1093 |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў, відаць, з княскай дынастыі, якая ў X—XII стагодзьдзях кіравала на востраве Руяна (цяпер востраў Руген, Нямеччына).
Ачольваў супраціў прыбалтыйскіх і палабскіх славянаў іх прымусовай хрысьціянізацыі з боку нямецкіх герцагаў. У час аслабленьня Сьвятой Рымскай імпэрыі за Генрыхам IV пашырыў межы Вэндзкай дзяржавы да Паўночнага мора, падпарадкаваў Нордальбінгію.
Загінуў у змаганьні з Генрыкам, сынам Готшалка, які дзейнічаў у зьвязе з саксонцамі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 52.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 489.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3