Будзьма беларусамі (мультфільм)
«Будзьма беларусамі» — першы прафэсійна зроблены[1][2][3] анімацыйны фільм беларускай мовай, прысьвечаны гісторыі Беларусі ад «пачатку часоў» да 1991 году. Мультфільм зьяўляецца цэнтральным прадуктам праекту «БудзьмаTUT» культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Аўтары ідэі твору — кампанія «Будзьма беларусамі!» і Юлія Ляшкевіч, мастак-аніматар — Юлія Рудніцкая, аўтар тэксту — Лявон Вольскі, вакал — Аляксандар Памідораў.
Будзьма беларусамі! | |
Кадр з мультфільму | |
Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Юлія Рудзіцкая |
Аўтар сцэнару | кампанія «Будзьма беларусамі!» |
Ролі агучвалі | Аляксандар Памідораў, Лявон Вольскі |
Кампазытар | Лявон Вольскі |
Аніматары | Юлія Рудзіцкая |
Краіна | Беларусь |
Працягласьць | 5:37 |
Прэм’ера | 28 траўня 2011 |
Афіцыйна абвешчаная мэта праекту — зацікавіць шырокае кола гледачоў гісторыяй і культурай беларускага народу. Тэкст анімацыйнага фільму апісвае асноўныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і беларусаў і выкананы з элемэнтамі гіп-гопу[1].
Пасьля афіцыйнага выхаду 28 траўня 2011 году за некалькі дзён мультфільм увайшоў у дзясятку рэйтынгу сайту YouTube сярод ролікаў, што абмяркоўваліся ў сьвеце найбольш, у топ-100 найбольш прагляданых ролікаў у Чэхіі і Польшчы, а таксама трапіў у тройку найлепшых на Яндэкс-відэа[4]. Цягам 10 дзён пасьля прэзэнтацыі ролік на YouTube паглядзелі больш за 110 тысячаў разоў[5]. Паводле ацэнкі Юліі Сакаловай, экспэрта кампаніі «Адкрытыя сацыяльныя мэдыі», агулам за няпоўны тыдзень пасьля рэлізу ролік прагледелі больш за 350 тысячаў чалавек, 66% зь якіх знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Юрась Ускоў. Гісторыя Беларусі за пяць хвілін. Мультфільм пра «шалёны беларускі народ» // Наша Ніва, 28 траўня 2011 г.
- ^ "Будзьма" умясціла гісторыю Беларусі ў 5 хвілін (відэа) // Эўрарадыё, 29 траўня 2011 г.
- ^ “Будзьма беларусамі!” ўвайшла ў гісторыю // Будзьма беларусамі!, 30 траўня 2011 г.
- ^ а б Анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі — у топ-10 на Youtube // 06.06.2011, Салідарнасць
- ^ Алексей Александров. Хит Байнета // «Белорусы и рынок» № 22(957) 13-19 июня 2011 г. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мультфільм «Будзьма беларусамі!» на сайце праекту «БудзьмаTUT»
- МЗС Беларусі: «Мультфильм „Будзьма беларусамі!“ не стоит показывать иностранцам»
- Белорусы создали первый мультик по истории своей страны «Будзьма беларусамі!»
- «Будзьма беларусамі!»: Анімацыйная гісторыя Беларусі
- Як сёння анімуюць гісторыю ў Польшчы, Латвіі і Беларусі(недаступная спасылка)