Брэд Джонз
Брэдлі Скот «Брэд» Джонз (па-ангельску: Bradley Scott «Brad» Jones; нарадзіўся 19 сакавіка 1982 году, Пэрт, Аўстралія) — колішні аўстралійскі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Аўстраліі. Нарадзіўся ў заходняй частцы Аўстраліі, але абодва ягоныя бацькі выхадцы з Ангельшчыны.
Брэд Джонз | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сакавіка 1982[1][2] (42 гады) | |
Рост | 191 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2010 2002 2003 2003 2004—2005 2006 2010—2015 2011 2015 2016 2016—2018 2018—2021 2021—2023 |
Мідлзбра → Стокпарт Каўнці (арэнда) → Ротэргэм Юнайтэд (арэнда) → Блэкпул (арэнда) → Блэкпул (арэнда) → Шэфілд Ўэнздэй (арэнда) Лівэрпул → Дэрбі Каўнці (арэнда) Брэдфард Сіці НЭК Фэеноорд Аль-Наср Пэрт Глоры |
58 (0) 1 (0) 0 (0) 5 (0) 12 (0) 15 (0) 11 (0) 7 (0) 3 (0) 17 (0) 63 (0) 78 (0) 5 (0) |
Зборныя | ||
2010—2018 | Аўстралія | 6 (0) |
Біяграфія
рэдагавацьУ 2000 годзе сэлекцыянэры «Мідлзбра» выявілі пэрспэктыўнага галкіпэра ў камандзе «Бэйзўотэр Сіці», якая гуляла ў адной з рэгіянальных лігаў Аўстраліі. Пераехаўшы ў Ангельшчыну, Джонз спачатку гуляў у моладзевай камандзе, а затым пабываў у арэндзе ў некалькіх клюбах ніжэйшых дывізіёнаў, пакуль, нарэшце, у студзені 2004 году не дэбютаваў у аснове свайго клюбу. У жніўні 2010 году стаў гульцом «Лівэрпулу». Сума трансфэру склала 2,3 млн фунтаў стэрлінгаў. Кантракт разьлічаны на тры гады.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьУ лістападзе 2011 году страціў сына, які хварэў на леўкемію[3].
Дасягненьні
рэдагаваць«Мідлзбра»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2004
«Фэеноорд»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2017
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2018
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2017
«Аль-Наср»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Саудаўскай Арабіі: 2019, 2020