Бора Чосіч
Бора Чосіч (па-сэрбску: Бора Ђосић/Bora Ćosić; нарадзіўся 5 красавіка 1932 году, Загрэб) — сэрбскі празаік, эсэіст, публіцыст.
Бора Чосіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 красавіка 1932[1][2][3] (92 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, эсэіст, перакладнік, драматург |
Гады творчасьці | 1962 — цяпер |
Мова | сэрбская[5] і харвацкая[5] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьБора Чосіч нарадзіўся ў Харватыі. Калі яму было 5 гадоў, сям’я пісьменьніка пераехала ў Бялград, дзе ён пражыў больш за паўстагодзьдзя, да пачатку грамадзянскай вайны, калі эміграваў у Нямеччыну. Вывучаў філязофію ў Бялградзкім унівэрсытэце, працаваў у рэдакцыях розных часопісаў і на кінастудыі. Як пісьменьнік дэбютаваў у сярэдзіне 1950-х гадоў. Аўтар больш за 30 кнігаў.
Жыве ў Бэрліне.
Найважнейшы твор пісьменьніка — апублікаваная ў 1969 годзе аповесьць «Роля маёй сям’і ў сусьветнай рэвалюцыі» («Uloga moje porodice u svetskoj revoluciji»). Гумарыстычная аповесьць-хроніка, у якой у асаблівым аўтарскім стылі распавядаецца гісторыя тыповай сэрбскай сям’і падчас Другой сусьветнай вайны. Была экранізаваная.
Творы
рэдагаваць- «Vidljivi i nevidljivi čovek», 1962
- «Sodoma i Gomora», 1963
- «Uloga moje porodice u svetskoj revoluciji», 1969
- «Poslovi/sumnje/snovi Miroslava Krleže», 1983
- «Doktor Krleža», 1988
- «Dnevnik apatrida», 1993
- «Dobra vladavina i psihopatologija njenog svakodnjevlja», 1995
- «Carinska deklaracija», 2000
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bora Ćosić // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Bora Ćosić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ Bora Cosic // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118903292 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Ćosić, Bora // CONOR.SI