Бой за Вострава
Бой за Вострава — бой беларускіх прасавецкіх партызанаў супраць нямецкага гарнізону ў Востраве.
Бой за Вострава | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Гарнізон | Партызанская брыгада «Перамога» | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
невядома | Павел Булак Рыгор Кірылаў У. І. Абрамаў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
да 200 чалавек | каля 190 чалавек | ||||||||
Страты | |||||||||
15 чалавек забітыя 26 чалавек палонныя | невядома | ||||||||
Перадумовы
рэдагавацьНапярэдадні вайны ў вёсцы Востраве налічвалася больш за 300 сялянскіх двароў. Зь першых дзён пачаліся расстрэлы актывістаў калгаснага руху, чальцоў партыйнай і камсамольскай арганізацыі. Усяго за кругабег вайны было зьнішчана больш за 200 чалавек.
Невыпадкова асноўны склад партызанскага атраду імя Будзёнага брыгады «Перамога» складалі жыхары Вострава, якія ўліваліся ў партызанскі рух цэлымі сем’ямі. Партызаны называлі вёску «Сталіцай».
Расстрэлы, пагромы, карныя апэрацыі не прыносілі нацыстам жаданых вынікаў. Тады нямецкае камандаваньне прымае рашэньне аб разьмяшчэньні ў Востраве гарнізону.
Нямецкі гарнізон знаходзіўся ў Навінах (адна з вуліцаў вёскі). Штаб абсталявалі ў хаце Мікалая Захарчука (тутэйшага вяскоўца). Навокал штабу былі вырытыя акопы. Недалёка, у засьценку Груд, знаходзілася паліцыйная дзялянка. Паліцыянты кантралявалі дарогу, якая вяла да ляснога масіву «Бор».
Нямецкі гарнізон ўяўляў вялікую небясьпеку для партызанаў, бо нацысты маглі ў любы момант пачаць наступленьне.
Партызанскі плян
рэдагавацьКамандовец атраду імя Будзёнага Рыгор Лазаравіч Кірылаў ў 1997 годзе згадваў:
Раз за разам атраду імя Будзёнага даводзілася адбіваць спробы акупантаў прарвацца ў лес. У атрадзе патроны былі на зыходзе. На кожны кулямёт заставалася па адным дыску, а то і па адной абойме. Я далажыў абстаноўку з боепрыпасамі камандоўцу брыгады Паўлу Іванавічу Булак і прапанаваў разграміць гарнізон у Востраве. У штабе брыгады з маёй прапановай пагадзіліся. Плян апэрацыі быў старанна распрацаваныАрыгінальны тэкст (рас.)Раз за разом отряду им. Будённого приходилось отбивать попытки оккупантов прорваться в лес, – рассказывал Кириллов. – В отряде на исходе оказались патроны. На каждый пулемёт оставалось по одному диску, а то и по одной обойме. Я доложил обстановку с боеприпасами командиру бригады Павлу Ивановичу Булаку и предложил разгромить гарнизон в Острово. В штабе бригады с моим предложением согласились. План операции был тщательно разработан
Плян апэрацыі быў наступны:
- Атрад імя Будзёнага (100 змагароў) займае зыходную мяжу на ўскрайку лесу за восем сотняў мэтраў ад Навінаў і адтуль вядзе наступ дзьвюма суполкамі. Першая суполка колькасьцю да 60 чалавек зьнішчае варожы штаб і агнявыя пункты на невялікіх хутарах, другая суполка (40 змагароў) атакуе пастарунак на хутары Грудзе;
- Атрад імя Суворава (камандовец У. І. Абрамаў, 90 змагароў) павінны быў выставіць дзьве засады. Адну — каля могілак на хутары Мошках, з задачай не дапусьціць падыходу дапамогі ворагам з боку Галынкі. Іншую — у раёне вёскі Лабзовага. Гэтая суполка мусіла абясшкодзіць нацыстаў, калі яны прыйдуць на дапамогу з боку Дзярэчына. Акрамя таго Абрамаў мусіў вылучыць дзьве суполкі партызанаў для нападу разам з атрадам Будзёнага на варожы гарнізон ў Навінах;
- Атраду імя Молатава (камандовец І. Т. Мядзьведзеў) трэба было ўтойліва падысьці да вёскі Тамашоў і ў момант агульнага наступу атакаваць разьмешчанае варожае падразьдзяленьне, скаваць ягоныя дзеяньні.
Бой
рэдагавацьАтрад імя Будзёнага мусіў абмінуць вёску ўздоўж рэчкі Луконіцы й атакаваць супраціўніка з процілеглага ад лесу боку. У разгар бою павінны быў падысьці са сваім атрадам У. І. Абрамаў. Але напачатку бою трэба было абясшкодзіць вартаўнікоў. Гэтая задача была пастаўленая перад партызанам-французам Леонам Эерам, які выдатна валодаў нямецкай мовай. Для выкананьня заданьня ён пераапрануўся ў нямецкую форму. Усё гэтае дазволіла яму хутка выканаць задуманае. Атрад на сыгнал зялёнай ракеты хутка разьвярнуўся ў ланцуг і бясшумна ўварваўся ў Навіны. Асноўны бой разгарэўся каля хаты, дзе разьмяшчаўся штаб гарнізону. Каля яго ў акопе былі ўсталяваныя 45-мілімэтровая гармата, 72-мілімэтровы мінамёт і станкавы кулямёт. Немцы, як ўспамінаў удзельнік бою, люта супраціўляліся, аднак усе былі перабітыя.
Другая суполка змагароў атрада авалодала пастуранкам на хутары Грудзе. Дзясяткі паліцыянтаў былі ўзятыя ў палон. Галоўная задача — зьнішчэньне гарнізону — была выкананая.
Вынік
рэдагавацьБыў зьнішчаны нямецкі гарнізон, чый склад партызаны ацэньвалі колькасьцю да 200 жаўнераў. Паводле справаздачы партызанаў, яны забілі толькі 15 гітлераўцаў і 26 узялі ў палон. Таксама адзаначалася, што партызаны захапілі дзьве 45-мілімэтровыя гарматы й 100 снарадаў да іх, 2 батальённыя мінамёты і 80 мінаў да іх, 5 ручных кулямётаў, аўтамат, 40 гранатаў, 20 стрэльбаў, 40 тысячаў патронаў.
Пасьля разгрому гарнізону ў Востраве акупанты хутка зьнялі й іншыя гарнізоны, якія блякавалі лес у зоне дзеяньняў брыгады «Перамогі». Да прыходу савецкіх войскаў на Зэльвеншчыну заставалася яшчэ 100 здён.