Бодружал
Бо́дружал (па-славацку: Bodružal; па-русінску: Бодруджал) — вёска ў Прэшаўскім краі Славаччыны. Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Шарыш на колішнім гандлёвым шляху з Вугоршчыны ў Польшчу. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1600 годам.
Бодружал | |||||
славац. Bodružal | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1600 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Прашаўскі | ||||
Раён: | Сьвіднік | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 359 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 054 | ||||
Паштовы індэкс: | 090 05 (pošta Krajná Poľana) | ||||
Нумарны знак: | SK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°22′11″ пн. ш. 21°42′24″ у. д. / 49.36972° пн. ш. 21.70667° у. д.Каардынаты: 49°22′11″ пн. ш. 21°42′24″ у. д. / 49.36972° пн. ш. 21.70667° у. д. | ||||
Бодружал | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Выбітныя мясьціны
рэдагавацьЦарква Сьвятога Мікалая
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіцца царква Сьвятога Мікалая, збудаваная ў 1658 годзе паводле лямкоўскага паўночна-заходняга тыпу. Яна складаецца з прэсьбітэрыя, нэфа і бабінцы. Гэтая патроенасьць выяўляецца і ў цыбулепадобных вежах царквы. Царква рамантавалася і рэканструявалася некалькі разоў. На паўночным муры царкоўнага нэфа захаваліся размалёўкі, якія ілюструюць Укрыжаваньне і апошні Суд. Паміж прэсьбітэрыям і нэфам разьмяшчаецца іканастас 1794 году. У прэсьбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжаваньня, побач зь якім месьціцца больш сьціплы алтар 1706 году з іконай Ecce Homo.
Разам зь іншымі драўлянымі цэркавмі славацкіх Карпатаў у 2008 годзе быў уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчныы ЮНЭСКО.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |