Беларусь 2
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
«Беларусь 2» (да 13 лістапада 2011 г. «Лад») — забаўляльна-спартовы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 18 кастрычніка 2003 году. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах.
«Беларусь 2» | |
![]() | |
Краіна | |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 18 кастрычніка 2003 (21 год таму) |
Заснавальнік | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь |
Уладальнік | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва | Алена Абразцова[1] |
belarus2.by |
Лягатып
рэдагаваць- Ад 18 кастрычніка 2003 году да 14 студзеня 2007 году лягатып уяўляў сабой аранжавую акружыну вакол слова «ЛАД». Знаходзіўся ў правым верхнім куце.
- Ад 15 студзеня 2007 да 13 лістапада 2011 году лягатып уяўляў сабой аранжавы авал з адсечанай часткай са словам «ЛАД».
- Ад 14 лістапада 2011 году да цяперашняга часу лягатып уяўляе сабой чырвоны квадрат зь белай лічбай «2» усярэдзіне. Пад квадратам разьмешчаны зялёны прамавугольнік са словам «Беларусь».
Цяперашнія перадачы
рэдагаваць- Тэлебаромэтар (вядоўца — Зьміцер Карась); (бел.)
Сэрыялы
рэдагаваць- Сьвятлафор;
- Сьледства вядзе Да Вінчы.
Былыя перадачы тэлеканала «ЛАД»
рэдагаваць- «Лабиринты»
- «Великолепная семерка» — рэаліці-шоў
- «Вкусно» з Барысам Бурдом
- «Врачебная тайна»
- «Шок-о-ЛАД» — моладзевае тэлешоў
- «ПРОдвижение+» тэлепраект
- Бухта капітанаў[2] (вядоўцы Арсень Сядоў[3] і Ангеліна Марцінкевіч);
- Дабравест (вядоўца Арцём Махакееў);
- Мір вашаму дому (нядзеля; вядоўца айцец Павал Сярдзюк)[4];
- Халі-галі[5];
Дзіцячыя перадачы
рэдагавацьСэрыялы
рэдагаваць- «Дурнушка Бетти 2»
- «Налетчики»
- «Полюби меня снова»
- «Универ»
- «Любовь как любовь»
- «Інтэрны»
Мінуўшчына
рэдагаваць24 верасьня 2003 г. ствараны на аснове абласных тэлерадыёкампаніяў тэлеканал назвалі «Лад», ягоным дэвізам абралі «Лад у сям’і — згода ў краіне», галоўным прадусарам прызначылі Аляксандра Семярнёва[6]. 18 кастрычніка тэлеканал пачаў вяшчаньне ў сталіцы на частасьці расейскага тэлеканала «Культура»[7], у абласьцях — на частасьцях абласных тэлерадыёкампаніяў[8]. Ад пачатку прысьвячаўся сям’і, у абласьцях зьмяшчаў выпускі мясцовых навінаў[9].
На 10 лютага 2004 г. стаўся цалкам расейскамоўным[10]. 30 жніўня паводле падпісанай у чэрвені дамовы з Усерасейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй(en) пачаў паказ перадачаў расейскага канала «Культура»[11].
1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску[12]. На 18 кастрычніка вяшчаньне тэлеканала ахоплівала прастору пражываньня 85% насельніцтва[13].
На 12 ліпеня 2006 г. пасаду галоўнага прадусара пагадзіўся заняць Сяргей Кухто[14].
У 2013 годзе пасаду дырэктара тэлеканала "Беларусь 2" займала тэлевядучая Вольга Шлягер[15].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Образцова Елена Владимировна (рас.). Белтелерадиокомпания. Праверана 6 лютага 2025 г.
- ^ “Бухта капітанаў” Асіповіцкі край
- ^ Прупас А. (27 сакавіка 2009) Опыт Командора (рас.). СБ. Беларусь сегодня.
- ^ Протоиерей Павел Сердюк (рас.). Храм Николая Японского г. Минска. Праверана 6 лютага 2025 г.
- ^ Первое белорусское телевизионное скетч-шоу "Хали-гали" стартует 25 декабря на "Ладе" (рас.). БелТА (13 сьнежня 2010).
- ^ Вікторыя Целяшук. Новы «Лад» жыцьця // Зьвязда : газэта. — 24 верасьня 2003. — № 241-242. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук. За здаровы «Лад» тэлебачаньня // Зьвязда : Газэта. — 22 кастрычніка 2003. — № 265 (24949). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Кузьняцоў. Нацыянальны частотны рэсурс павінен выкарыстоўвацца ў інтарэсах беларускіх тэлеканалаў // Зьвязда : Газэта. — 18 кастрычніка 2003. — № 263 (24947). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Кузьняцоў. Аляксандар Семярнёў: «Я не бачу іншага шляху для таго, каб разьвіваць нацыянальнае тэлебачаньне...» // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2003. — № 263 (24947). — ISSN 1990-763x.
- ^ Сяргей Кузьняцоў. Сяргей Булацкі: «Работа большасьці апэратараў кабэльнага тэлебачаньня ўведзеная ў прававое рэчышча» // Зьвязда : газэта. — 10 лютага 2004. — № 34 (25047). — ISSN 1990-763x.
- ^ Тацяна Падаляк. Тураўскія агледзіны: беларуская інфармацыйная прастора мае пэрспэктыўную будучыню // Зьвязда : газэта. — 4 верасьня 2004. — № 211 (25224). — ISSN 1990-763x.
- ^ Жана Катлярова. У Беларусі да 2010 года восем тэлепраграмаў плянуецца трансьляваць у лічбавым фармаце // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 верасьня 2007 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.
- ^ Вікторыя Целяшук. Два «Лад»ныя гады // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2005. — № 202 (25534). — ISSN 1990-763x.
- ^ Вікторыя Целяшук. Свайго «Поля цудаў» у Беларусі не будзе // Зьвязда : газэта. — 12 ліпеня 2006. — № 154-155 (25743-25744). — ISSN 1990-763x.
- ^ Выберем лучших (рас.).