Культура (тэлеканал)
«Культура» — украінскамоўны дзяржаўны тэлеканал Украіны, заснаваны ў кастрычніку 2002 году. У кругласутачным вяшчаньні звыш паловы часу (>12 гадзінаў) займаюць перадачы ўласнай вытворчасьці. Айчынная тэлевытворчасьць складае звыш 90% этэру (>21 гадзіна 36 хвілінаў)[1]. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Азэрспэйс-1»: арбітальнае разьмяшчэньне — 46° усходняй даўгаты, частасьць — 10998,25 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў — вэртыкальная, хуткасьць патока — 3,57 млн знакаў/сэк., выпраўленьне памылак — 5/6.
«Культура» | |
Краіна | Украіна |
---|---|
Зона вяшчаньня | Украіна |
Дата стварэньня | 18 кастрычніка 2002 (22 гады таму) |
Заснавальнік | Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны |
Уладальнік | Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны |
Кіраўніцтва | Жанна Мазіцкая |
Слоган | Усе грані мастацтва |
www.cultureua.com |
Мінуўшчына
рэдагаваць18 кастрычніка 2002 г. Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны(uk) заснаваў тэлеканал «Культура». 10 лістапада 2004 г. Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня(uk) дазволіла тэлеканалу весьці спадарожнікавае вяшчаньне цягам наступных 10 гадоў. У верасьні 2005 г. тэлеканал «Культура» зьявіўся ў кабэльных сетках краіны. У траўні 2006 г. пачалося вяшчаньне праз спадарожнік на больш як 80 краінаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ДТРК «Культура» (укр.) // Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Праверана 9 жніўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сеціўнае вяшчаньне
- Аляксандар Курдзіновіч. Загад Дзяржакамтэлерадыё Ўкраіны ад 18 сакавіка 2013 г. № 59 Пра зацьвярджэньне Статуту Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Культура» (укр.) // Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны, 21 сакавіка 2013 г. Праверана 9 жніўня 2015 г.
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |