Беларусы ў парлямэнце Польскай Рэспублікі (1918—1939)

Пэрыяд 1922—1928

рэдагаваць

Падчас выбараў у Парлямэнт І скліканьня беларусы выступілі Блёкам нацыянальных меншасьцяў і атрымалі 11 мандатаў пасольскіх і 3 сэнатарскія.

Парлямэнт II скліканьня

рэдагаваць

На выбары 1928 году беларускія арганізацыі пайшлі моцна падзеленыя, але здолелі правесьці 10 паслоў у сойм, а ў вышэйшую палату — 2 сэнатары. У парлямэнце частка зь іх стварыла Беларускі сялянска-працоўны пасольскі клюб, у склад якога ўвайшлі Язэп Гаўрылік, Ігнат Дварчанін, Аляксандар Стагановіч, Флегонт Валынец, і пазьней Ян Грэцкі з украінскага «Сел-Роб». Акрамя гэтага існаваў Беларускі клюб парлямэнтарны, куды ўваходзілі Канстантын Юхневіч, Фабіян Ярэміч, Альбін Стаповіч і Павал Каруза. Абраны як беларускі пасол Ян Станкевіч да канца тэрміну быў неактыўны.

У 1929 годзе ўкраінцы і беларусы стварылі ў сэйме супольны клюб, які прадстаўляў два славянскія народы. Сумесна пратэставалі супраць ліквідацыі школы ў Радашкавічах ці дасылалі да Лігі Нацыяў мэмарандум у справе парушэньня ў Польшчы правоў народных меншасьцяў.

Напярэдадні выбараў берасьцейскія ўлады санацыі баючыся вялікага посьпеху беларускіх левых арыштавалі паслоў Гаўрыліка, Валынца, Крыпчыка і Дварчаніна.

Парлямэнт III скліканьня

рэдагаваць

У выбарах 1930 году ўкраінскія і беларускія арганізацыі выступалі супольна: беларусам пашчасьціла атрымаць толькі адзін мандат у Сейме (Ярэміч), затое са сьпісу Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам да ніжэйшай палаты трапілі Базыль Куц і Генадзь Шыманоўскі. У сэнаце беларусаў прадстаўляў Базыль Седунь.