Беларускі асобны батальён у складзе войска Летувы

Беларускі асобны батальён у складзе войска Летувы (лет. Baltgudžių atskiras batalionas) — беларуская вайсковая адзінка ў складзе войска Летувы, якая ваявала за незалежнасьць краіны ў 1919—1920 гадох. Жаўнеры батальёну ўдзельнічалі ў баях супраць бальшавікоў і палякаў. Пры штабе батальёну на беларускай мове выдаваўся часопіс «Варта Бацькаўшчыны»[1].

Беларускі асобны батальён у складзе войска Летувы
Гады існаваньня 1919—1923
Краіна Летува
Войны Вайна за незалежнасьць Летувы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Афіцэры Беларускага асобнага батальёна пад нацыянальнымі бел-чырвона-белым сьцягам і гербам Пагоняй, 1921 г.
 
Жаўнеры Беларускага асобнага батальёну зь сьцягам, да 1923 г.
 
Жаўнеры Батальёну на фронце СярэяМерач, 1921 г.

Загадам Міністэрства абароны Летувы ад 11 сакавіка 1919 году № 47 § 17 дазвалялася пачаць з 27 лютага фармаваньне роты ахвотнікаў у Коўне колькасьцю да 200 жаўнераў. 12 красавіка роту ахвотнікаў перайменавалі ў 5-ую роту 1-га беларускага Гарадзенскага палку, камандзірам якой прызначылі афіцэра Яніцкага. Пазьней 5-ю роту перайменавалі ў 1-ую асобную беларускую роту. 27 чэрвеня рота прысутнічала на аглядзе войскаў у мястэчку Абэле. З 29 чэрвеня да 7 ліпеня 1-ая асобная беларуская рота займала пазыцыі Дарожка — Юнкуны — Буракішкі (на ўсход ад станцыі Абэле). За гэты час адбыліся дзьве перастрэлкі з бальшавікамі каля млыну Цукрынішкаў, што стала пачаткам баявога шляху роты. У ліпені — сьнежні 1919 году 1-ая асобная беларуская рота пераважна брала ўдзел у баях з бальшавікамі, 28 ліпеня адбыўся бой з польскім войскам каля мястэчак Друскенікаў і Лейпуноў. 15 кастрычніка прыбыла на фронт 2-ая беларуская асобная рота з часткай беларускага эскадрону.

17 лістапада 1919 году загадам Міністэрства абароны Летувы № 190 § 9 1-ую і 2-ую беларускія роты аб’ядналі ў Беларускі асобны батальён, сьцягам якога стаў бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй. 15 студзеня 1920 году Беларускі асобны батальён стаў запасным батальёнам 2-ой брыгады, у кастрычніку — лістападзе браў удзел у баях з палякамі.

У 1922 годзе футбольны клюб Беларускага асобнага батальёну «BAB Kaunas» удзельнічаў у першым чэмпіянаце Летувы па футболе і заняў шостае месца.

У 1923 годзе ўлады Летувы расфармавалі Беларускі асобны батальён[2].

Літаратура

рэдагаваць