Варта Бацькаўшчыны
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
"Варта Бацькаўшчыны" — беларуская вайсковая газэта, якая выдавалася ў 1920 годзе ў Коўне штабам Беларускага батальёну ў літоўскім рэгулярным войску. Публікавала весткі з фронту, хроніку змаганьня беларускіх жаўнераў за незалежнасьць Беларусі, інфармацыю пра палеглых жаўнераў. Зьмясьціла на сваіх старонках гістарычны нарыс аб Беларускім батальёне ў літоўскім войску пад камандаваньнем маёра Алеся Ружанцова, жаўнерскія песьні. Друкавала “Дзесяць прыказаньняў для беларускага жаўнера” Зьмітрака Бядулі і іншыя літаратурныя творы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |