Беларускія мужы даверу
Белару́скія мужы́ даве́ру — дарадчы орган пры Генэральным камісарыяце акругі Беларусь з правам і абавязкам ра́дзіць і рабіць прапановы па справах беларускага насельніцтва. Створаны 22 чэрвеня 1942 году на акупаванай гітлераўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Распушчаны ў сувязі з арыштам Івана Ермачэнкі. Замест яго была ўтвораная Беларуская рада даверу.
Склад
рэдагаваць- Галоўны Муж даверу й кіраўнік палітычных справаў — Іван Ермачэнка, кіраўнік БНС
- Муж даверу па справах культуры — інжынэр Іван Касяк, кіраўнік аддзелу культуры БНС
- Муж даверу па справах прапаганды — Антон Адамовіч, рэдактар «Беларускае газэты»
- Муж даверу па справах асьветы — д-р І. Скурат, заступнік школьнага інспэктара
Літаратура
рэдагаваць- Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Мн.: 1993.