Беларуская транспартная пракуратура

Беларуская транспартная пракуратура[2] — абласная ўправа для Віцебскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Віцебская вобласьць. Пачала сваю дзейнасьць з распадам СССР. У сувязі са скарачэньнем перавозак на чыгунцы скарацілася колькасьць правапарушэньняў. 1 сьнежня 2014 г. ліквідавана Беларуская транспартная пракуратура[3].

Беларуская транспартная пракуратура
Агульная інфармацыя
ПапярэднікБеларуская транспартная пракуратура СССР
НаступнікГен. пракуратура РБ
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (32 гады таму)
Дата спыненьня існаваньня1 сьнежня 2014 г.[1]
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба220050 Беларусь,
м. Менск,
вул. Савецкая, 6
Дзейнічае ў месцахБеларусь
Службовыя мовырасейская
беларуская
УправаГен. пракуратура
Галоўная ўправаПрэзыдэнт Беларусі
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Установа знаходзіцца: 220050 Беларусь, м. Менск, вул. Савецкая, 6

Дзейнасьць рэдагаваць

Транспартная пракуратура назірала за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях браліся з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

Права рэдагаваць

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[4]:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляла нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.

Пракуратура праводзіла папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Управа рэдагаваць

На чале транспартнае пракуратуры стаяў транспартны пракурат, а ён меў трох намесьнікаў: першага намесьніка і двух намесьнікаў.

Земскія ўстановы рэдагаваць

Транспартная пракуратура мела свае земскія ўстановы, якія маюць назву транспартная пракуратура. Сьпіс транспартных пракуратураў:

Назва Сядзіба
Аршанская транспартная пракуратура 211030 м. Ворша, вул. вул. вул. Заслонава, 9А
Баранавіцкая транспартная пракуратура 225320 м. Баранавічы, вул. Даватара, 2а.
Берасьцейская транспартная пракуратура 224030 м. Берасьце, вул. Карла Маркса, 43
Віцебская транспартная пракуратура 210001 г. Віцебск, вул. 5-я Сьвердлава, 4
Гарадзенская транспартная пракуратура 230025 г.Горадня, вул. Кірава, 33
Гомельская транспартная пракуратура 246000 г. Гомель, вул. Шаўчэнка, 9
Магілеўская транспартная пракуратура 212030 м. Магілеў, вул. Дабралюбава, 6
Менская транспартная пракуратура 220006 г. Менск, Прывакзальная плошча, 3

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2014 г. № 463 "Аб ліквідацыі Беларускае транспартнае пракуратуры"
  2. ^ Дзеяпіс станаўленьня транспартнае пракуратуры Беларусі. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
  3. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2014 г. № 463 "Аб ліквідацыі Беларускае транспартнае пракуратуры"
  4. ^ Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі БеларусьПраверана 1 студзеня 2022 г.