Менская транспартная пракуратура
Менская транспартная пракуратура[1] — дзяржаўная земская ўправа ў Менскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Менская вобласьць.
Менская транспартная пракуратура | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Менская тр. пр-ра БССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | 220006 Беларусь, м. Менск, Прывакзальная плошча, 3 |
Дзейнічае ў месцах | Менская вобласьць |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Пракурат | Рыжыкаў Мікалай Валер'евіч |
Управа | Пр-ра Менскае в-сьці |
Галоўная ўправа | Ген. пракуратура |
Зьвязаныя службы | суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Менскае вобласьці.
Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 220006 г. Менск, Прывакзальная плошча, 3.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Рыжыкаў Мікалай Валер'евіч[a] і мае званьне старшы раднік юстыцыі.
Назва
рэдагавацьНазва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
Тарашкевіца | Менская транспартная пракуратура | |
Наркамаўка | Мінская транспартная пракуратура |
Дзейнасьць
рэдагавацьТранспартная пракуратура назірае за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
рэдагавацьУ адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
- дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
- выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
- адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
- выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
рэдагавацьПракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка ў сеціве (бел.)
- Старонка ў сеціве (рас.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пракуратура Менскае вобласьці. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Па-расейску: "Рыжиков Николай Валерьевич".