Беларуская партыя свабоды

Белару́ская па́ртыя свабо́ды — беларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку, заснаваная ў 1992 року. Лідэр — Сяржук Высоцкі.

Беларуская партыя свабоды
па-беларуску: Беларуская партыя свабоды
Лідэр партыі Сяржук Высоцкі
Дата заснаваньня 1992 год
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія кансэрватызм, нацыяналізм
Афіцыйны сайт bps-88.narod.ru

Гісторыя

рэдагаваць

17 сьнежня 2000 году прайшоў І зьезд БПС, у выніку якога Сяржук Высоцкі быў пазбаўлены паўнамоцтваў і выключаны з шэрагаў партыі[1]. Ён, і прыкладна 30 яго прыхільнікаў-сяброў БПС, не прызнала вынікі зьезду і пакінулі залю дзе адбываўся зьезд[2]. Высоцкі заявіў, што з 50 бунтаўшчыкоў, толькі 20 належалі да БПС, там адбыўшыйся сход — нелегітымны[3].

Напачатку 2001 году абодва бакі спрабавалі дамовіцца аб адзінстве[4].

У 2003 годзе чальцы БПС разам разам з «Маладым Фронтам» патрулявалі і жылі ў намётах ва ўрочышчы Курапаты, спрабуючы абараніць месца расстрэлаў ад незаконнай забудовы[5].

У 2003 годзе кіраўніцтва БПС заявіла аб самаліквідацыі арганізацыі і пераходзе большасьці сяброў у наваствораны «Правы Альянс».

У сьнежні 2014 году БПС удзельнічала ў стварэньні Альянсу балта-чарнаморскіх нацыяў у Кіеве. Лідэр партыі Сяржук Высоцкі падпісаў Мэмарандум палітычных і грамадзкіх арганізацыяў Альянсу балта-чарнаморскіх нацыяў[6][7].

  1. ^ Партии: «Белорусская партия свободы» раскололась (рас.). Белорусская деловая газета (19 сьнежня 2000). Праверана 23 лістапада 2013 г.
  2. ^ Лідэр незарэгістраванае Беларускае партыі Свабоды Сяргей Высоцкі на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў пра раскол у партыі, Радыё Свабода, 18-12-2000
  3. ^ «Свабодзе» бракуе свабоды(недаступная спасылка)
  4. ^ Незарэгістраваная арганізацыя пад назвай Беларуская партыя Свабоды працягвае распадацца на дзьве асобныя суполкі, Севярын Квяткоўскі, Радыё рацыя, 10 студзеня 2001 году (не захавалася, копія з Tut.by)
  5. ^ АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ І БЕЛАРУСКАЙ ПАРТЫІ СВАБОДЫ РАСПАЧАЛІ ДЗЁННАЕ ПАТРУЛЯВАНЬНЕ КУРАПАТАЎ, Радыё Свабода, 7 красавіка 2003
  6. ^ У Києві створили Альянс Балто-Чорноморських націй для боротьби з агресією Росії — Радіо Свобода, 05.12.2014
  7. ^ МЕМОРАНДУМ політичних та громадських організацій Альянсу Балто-Чорноморських Націй (АБЧН)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць