Белалобы індры

від сысуноў

Белалобы індры, таксама Діядэмавы сіфака (Propithecus diadema) — від сіфакі сямейства індрыевых, велічынёй з сабаку сярэдніх памераў: даўжыня тулава 52 см, хваста 46,5 см, вага ад 6 да 7,25 кг. Мае доўгую поўсьць белага колеру, на шыі і макаўцы галавы афарбаваньне чорнае. Пярэднія і заднія канцавіны пафарбаваныя ў залацісты колер, ступні чорныя.

Белалобы індры
Белалобы індры перад скачком
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадПрыматы
ПадатрадМакраносыя малпы
ІнфраатрадЛемурападобныя
СямействаІндрыевыя
РодСіфакі
ВідБелалобы індры
Бінамінальная намэнклятура
Propithecus diadema