Сіфакі (Propithecus) — род прыматаў зь сямейства індрыевых, распаўсюджаны толькі на высьпе Мадагаскар. Сіфакі — малпы сярэдняй велічыні, якія дасягаюць памераў ад 45 да 55 см і вагі ад чатырох да шасьці кіляграмаў. Хвост сіфак такі ж доўгі як і тулава, што адрозьнівае іх ад індры. Поўсьць доўгая і шаўкавістая, яе афарбоўка вар’іруецца ў залежнасьці ад віду. Яна можа быць ад жаўтавата-белай да чорна-карычневай. Круглая пыса заўсёды чорная і без валасоў.

Сіфакі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадПрыматы
ПадатрадМакраносыя малпы
ІнфраатрадЛемурападобныя
СямействаІндрыевыя
РодСіфакі
Бінамінальная намэнклятура
Propithecus