EV-DO — гэта фаза разьвіцьця стaндарта мабільнай сувязі CDMA2000 1x. EV-DO — скарачэньне ад EVolution Data Optimized. У адрозьненьне ад EV-DV (EVolution Data Voice) эвалюцыі падвергнуўся толькі інтэрфэйс перадачы дадзеных, а перадача голасу засталася цалкам ідэнтычнай з CDMA2000 1x і CDMA One (IS-95a/b). Хуткасьць перадачы дадзеных у EV-DO дасягае 2,4 Мбіт за сэкунду (Rev.0) і 3,1 Мбіт за сэкунду (Rev.A).

Тэхналёгія рэдагаваць

У прамым канале выкарыстоўваецца тэхналёгія часавага падзелу абанэнтаў TDMA (як і ў GSM). Тэхналёгія часавага падзелу найболей аптымальна падыходзіць для пакетнай перадачы дадзеных. Пры гэтым у прамым канале ў стандарце EV-DO выкарыстоўваюцца 16 таймслотаў працягласьцю па 1,67 мс кожны, у якіх і перадаецца абанэнцкая інфармацыя. Гэта значыць у нейкі момант часу перадаецца інфармацыя аднаго абанэнта. Гэта дазваляе вылучыць поўную магутнасьць перадатчыка для кожнага пэўнага абанэнта. Няма неабходнасьці кантролю магутнасьці ў прамым канале. Адпаведна ў прамым канале няма крыніц інтэрфэрэнцыі ўсярэдзіне сот, прысутнічаюць перашкоды толькі ад суседніх сот.

У залежнасьці ад тыпу перадаванай інфармацыі выкарыстоўваецца адаптыўная мадуляцыя. Ад тыпу мадуляцыі, ужывальнай у прамым канале, залежыць хуткасьць перадачы дадзеных, сыстэма ацэньвае памер кадаванага пакета, стан радыёінтэрфэйсу і прызначае ў адпаведнасьці з гэтым від мадуляцыі QPSK, 8-PSK або 16-QAM.

Для перадачы пакетаў вялікага аб'ёму хуткасьць перадачы дадзеных абанэнта дасягае 2,4 Mбіт/с. Пры гэтым ён займае ўсяго толькі адзін таймслот. Уся астатняя ёмістасьць даступная для іншых абанэнтаў (і зь іншымі хуткасьцямі, зьмешчанымі на розных дыстанцыях ад Базавай Станцыі). Гэта значыць сыстэма кіруе хуткасьцю перадачы і ніколі ня вылучыць больш рэсурсаў абанэнту, зьмешчанаму ў горшых умовах.

Хуткасьць перадачы дадзеных (калі бы 1 абанэнт заняў усе 600 таймслотаў за сэкунду):

Від Даўжыня пакета
(біт)
Колькасьць
слотаў
Працягласьць
(мсэк)
Хуткасьць
(кбіт/сэк)
QPSK 1024 16 26,6 38,4
1024 4 6,6 153,6
1024 1 1,6 614,4
16-QAM 4096 2 3,3 1228,8
8-PSK 3072 1 1,6 1843,2
16-QAM 4096 1 1,6 2457,6

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць