Бацькаўшчына (Горадня)
«Ба́цькаўшчына» — арганізацыя, створаная ў Горадні 1 сакавіка 1919 году пасьля пераезду асноўнага кіраўніцтва БНР. Фактычна працягнула дзейнасьць менскай арганізацыі «Бацькаўшчына»[1].
У яе склад уваходзілі Кастусь Езавітаў (старшыня), Усевалад Боеў, Язэп Варонка, Тодар Вернікоўскі, І. Карчынскі, Я. Курлаў, Сымон Якавюк і інш. Выдавала газэту «Бацькаўшчына». Апекавала бедных навучэнцаў беларускіх школаў. Спыніла дзейнасьць у красавіку 1919 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|