Барэц (Жлобінскі раён)
пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Барэ́ц[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету. Насельніцтва 11 чал. (2004). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 85 км ад Гомелю.
Барэц | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Папаратнянскі |
Насельніцтва: | 11 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°41′52″ пн. ш. 29°59′41.6″ у. д. / 52.69778° пн. ш. 29.994889° у. д.Каардынаты: 52°41′52″ пн. ш. 29°59′41.6″ у. д. / 52.69778° пн. ш. 29.994889° у. д. |
Барэц на мапе Беларусі Барэц |
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Стрэшын — Пірэвічы. Пляніроўка складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў 1920-х гадох перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1966 годзе да пасёлка далучаны пасёлак Пятрова Паляна. У складзе калгасу «Шлях Леніна» (цэнтар — вёска Касакоўка).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 — 64 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 11 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.