Барысаўка (Івейскі раён)
Барысаўка — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Барысаўка | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 57 (1999) |
Колькасьць двароў: | 31 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231362 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°56′19.1″ пн. ш. 26°11′21.1″ у. д. / 53.938639° пн. ш. 26.189194° у. д.Каардынаты: 53°56′19.1″ пн. ш. 26°11′21.1″ у. д. / 53.938639° пн. ш. 26.189194° у. д. |
Барысаўка на мапе Беларусі Барысаўка |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX стагодзьдзя жыдоўская калёнія ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ. У 1885 г. у калёніі 9 двароў, 100 жыхароў, жыдоўскі малітоўны дом. Паводле перапісу 1897 г., 25 двароў, 129 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. калёнія ў Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 15 двароў, 84 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. калёнія і засьценак (26 двароў) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. У 1970 г. 148 жыхароў, у 1986 г. 34 двары, 88 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя У. І. Ульянава.
Існавала ўчастковая бальніца, крама. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 — 31 двароў, 57 жыхароў.