Перадбрам’е — невялікае абарончае збудаваньне перад брамай у выглядзе прасла сьцяны прастакутнай ці паўцыліндрычнай формы. У адрозьненьне ад барбакана мела невялікія памеры і будавалася непасрэдна перад самой брамай.

Рудніцкая брама ў Вільні з прастакутным перадбрам’ем

Перадбрам’е было адным з найбольш распаўсюджаных відаў перадбрамных умацаваньняў у Вялікім Княстве Літоўскім у позьнім сярэднявеччы і раньнім новым часе. Мураваныя перадбрам’і існавалі ў Мірскім замку і перад Рудніцкай брамай у Вільні.

Глядзіце таксама

рэдагаваць