Баня-Лука (аэрапорт)
Баня-Лука (IATA: BNX, ICAO: LQBK) (па-сэрбску: Међународни аеродром Бања Лука, па-басьнійску: Medunarodni aerodrom Banja Luka) — міжнародны аэрапорт, таксама вядомы як Аэрапорт Махаўляны па назьве блізкай вёскі. Знаходзіцца ў 18 км на паўночны-ўсход ад гораду Баня-Лука[1], другога па памеры гораду Босьніі і Герцагавіны і адміністрацыйнага цэнтру Рэспублікі Сэрбскай. Адзін з чатырох аэрапортаў Босьніі і Герцагавіны.
Міжнародны аэрапорт Баня-Лука па-сэрбску: Међународни аеродром Бања Лука | |||||||
IATA: BNX – ICAO: LQBK | |||||||
Асноўнае | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Тып аэрапорту | міжнародны | ||||||
Апэратар | Airports of Republic of Srpska a.d. | ||||||
Месцазнаходжаньне | Баня-Лука | ||||||
Адкрыты | 1976 | ||||||
Вышыня н. у. м. | 117 м | ||||||
Каардынаты | 44°56′29″ пн. ш. 17°17′51″ у. д. / 44.94139° пн. ш. 17.2975° у. д. | ||||||
Вэб-сайт | banjaluka-airport.com | ||||||
Мапа | |||||||
Міжнародны аэрапорт Баня-Лука | |||||||
Узьлётна-пасадачныя палосы | |||||||
| |||||||
Статыстыка (2020) | |||||||
Пасажырапаток | 43 904 |
Гісторыя
рэдагавацьБудаўніцтва Міжнароднага аэрапорта Баня-Лука пачалося ў 1976 годзе. У адпаведнасьці з плянам разьвіцьця, на той час гэта быў аэрапорт мясцовай значнасьці, прызначаны на абслугоўваньне ўнутраных рэйсаў на тэрыторыі СФРЮ.
Пасьля палітычнага і тэрытарыяльнага падзелу былой Югаславіі Баня-Лука ў выніку Дэйтанскага пагадненьня фактычна стала сталіцай Рэспублікі Сэрбскай. Гэта надало аэрапорту Баня-Лукі вялікую значнасьць і новую ролю. Міжнародны аэрапорт Баня-Лука быў адкрыты для грамадзянскіх рэйсаў 18 лістапада 1997 году.
З 1999 па 2003 гады аэрапорт быў галоўным хабам Air Srpska, якая была флягманскім перавозчыкам Рэспублікі Сэрбскай. Гэта авіякампанія была створана Jat Airways і ўрадам Рэспублікі Сэрбскай. У 2003 годзе Air Srpska спыніла дзейнасьць з прычыны сталага росту запазычанасьці, а Jat Airways выйшла з прадпрыемства. Аэрапорт быў базавым для авіякампаніі Sky Srpska, якая існавала ад 2007 году да 2011 году.
Інфраструктура аэрапорту мадэрнізавалася ў 2002 і 2003 гадах напярэдадні візыту папы Яна Паўла II у Баня-Луку ў чэрвені 2003 году[2].
Апэратарам Міжнароднага аэрапорту Баня-Лука зьяўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Aerodromi Republike Srpske». Прымае рэйсы авіяліній Air Serbia, Раянэйр, Kontiki Travel, Віз Эйр ды Air Montenegro.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Technical information (анг.). Aerodromi Republike Srpske.
- ^ Аеродром Бања Лука - Banjaluka Airport Праверана 7 лістапада 2023 г.