Балцкі раён
Балцкі раён (па-ўкраінску: Балтський район) — колішнія адміністрацыйная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Балта.
Балцкі раён | |
Балтський район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Адэская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Балта |
Дата ўтварэньня | 1797 |
Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020[1] |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва | 48 604 |
Шчыльнасьць | 36,91 чал./км² |
Плошча | 1317 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Тэлефонны код | +380-4866 |
Паштовыя індэксы | 66105 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьРаён мяжуе на поўначы зь Віньніцкай і кіраваградзкай абласьцямі, на ўсходзе з Саўранскім і Любашаўскім, на поўдні — з Ананьеўскім і Катоўскім, на захадзе — Кадымскім раёнамі Адэскай вобласьці.
Разьмешчаны ў лесастэпавай зоне і ўяўляе сабой паднятую грудкаватую раўніну з ваганьнямі вышыні ад 280 да 400 мэтраў над узроўнем мора. У розных кірунках раўніна расьсечаная рачнымі далінамі, бэлькамі і ярамі. Вельмі распаласаваная паверхня Балцкага раёну з часткай Валына-Падольскага ўзвышша, якая зьяўляецца вадападзелам паміж басэйнамі Днястра і Паўднёвага Бугу.
Клімат умерана-кантынэнтальны.
Прыродныя рэсурсы
рэдагавацьНа тэрыторыі Балцкага раёну знаходзяцца такія прыродныя рэсурсы:
- Водныя рэсурсы — рэкі: Кадыма, Смолка, Саўранка належаць да басэйна Паўднёвага Бугу. У раёне каля 80 невялікіх вадасховішчаў і вадаёмаў (агульная плошча 825 га).
- Зямельныя рэсурсы — распаўсюджаныя чарназёмы (91% плошчы раёну), цёмна-шэрыя глебы. Гліны — 2 кар’еры агульнай плошчай 10,4 га (Балцкае — 5,9 га і Пужайкаўскае — 4,5 га).
- Лясныя масівы (плошчай 23,834 тыс. га) — дубовыя лясы сумесна з клёнам, грабам, ясенем і г. д.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБалцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў