Саўранскі раён
Саўранскі раён (па-ўкраінску: Савранський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Саўрань.
Саўранскі раён | |
Савранський район | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Адэская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Саўрань |
Дата ўтварэньня | 1957 |
Дата скасаваньня | 17 ліпеня 2020[1] |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва | 22 367 |
Шчыльнасьць | 36,19 чал./км² |
Плошча | 618 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьНа тэрыторыі раёну знаходзяцца 32 тыс. га сельскагаспадарчых земляў. Плошча лясоў (пераважна дубовых і хваёвых) — 11,5 тыс. га, каля 600 га адведзена пад лесаахоўныя палосы. Па тэрыторыі раёну працякаюць тры ракі: Паўднёвы Буг, Саўранка і яе левы прыток Яланец.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца дзяржаўны заказьнік «Саўранскі лес».
Гісторыя
рэдагавацьПершыя пісьмовыя згадкі пра паселішчы на тэрыторыі раёну адносяцца да другой паловы XIII ст. У прыватнасьці згадваюцца мястэчка Саўрань, вёскі Каменнае, Асічкі, Канцэба.
Падчас украінскай вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, у 1649 року ў Саўрані разьмяшчаўся атрад нагайцаў, дзеючых у хаўрусе з запароскімі казакамі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Саўранскім раёне быў створаны і дзейнічаў партызанскі атрад «Буравесьнік».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСаўранскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў