Кадымскі раён (па-ўкраінску: Кодимський район) — колішнія адміністрацыйная адзінка на поўначы Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Кадыма.

Кадымскі раён
Кодимський район
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Адэская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Кадыма
Дата ўтварэньня 1940
Дата скасаваньня 17 ліпеня 2020[1]
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва 34 788
Шчыльнасьць 42,530 чал./км²
Плошча 818 км²
Месцазнаходжаньне
Кадымскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-4867
Паштовыя індэксы 66000
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Разьмешчаны ў паўднёвай лесастэпавай частцы Падольскага ўзвышша. Раён мяжуе на ўсходзе з Балцкім, на поўдні — з Катоўскім раёнамі Адэскай вобласьці, на захадзе — з Малдовай, на поўначы — зь Віньніцькай вобласьцю.

У раёне цячэ 10 рэчак: Кадыма — упадае ў Паўднёвы Буг, рака Белачы бярэ пачатак ля в. Сэрбы і ўпадае ў Днестар, Саўранка — працякае празь вёскі Пыріжна, Івашкава, Гонараўка працякае ў в. Баштанкава, Майстрынка — в. Загнеткава, Рыбніца — в. М. Слабодка, Малокіш, Сухі Малокіш — в. Шаршанцы. Ёсьць таксама 51 вадаём агульнай плошчай 184 га, 45 струменяў агульнай даўжынёй 137 км.

Тэрыторыю раёну перасякаюць шляхі Крывое Возера — Балта, Кадыма — Катоўск. Даўжыня аўтадарогаў агульнага карыстаньня складае 555 км, зь іх шляхаў зь цьвёрдым пакрыцьцём — 413 км, зь якіх 249 км пакрытыя асфальтабэтонам і бэтонам. Кадымскі раён перасякае дзьве чыгуначных магістралі Адэса — Кіеў, Слабодка — Рыбніца. Раён абслугоўваюць чыгуначныя станцыі: Кадыма, Абамелікава, Слабодка.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кадымскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://zakon.rada.gov.ua/laws/show/807-IX#Text