Бакунова 2

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Бакунова 2-е — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Бакунова 2-е
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 31 (1999)
Колькасьць двароў: 16
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231362
Геаграфічныя каардынаты: 53°56′47.1″ пн. ш. 26°10′27.7″ у. д. / 53.946417° пн. ш. 26.174361° у. д. / 53.946417; 26.174361Каардынаты: 53°56′47.1″ пн. ш. 26°10′27.7″ у. д. / 53.946417° пн. ш. 26.174361° у. д. / 53.946417; 26.174361
Бакунова 2-е на мапе Беларусі
Бакунова 2-е
Бакунова 2-е
Бакунова 2-е

Гісторыя

рэдагаваць

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 17 рэвіскіх душ. Адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. Паводле перапісу 1897 г., засьценак, 7 двароў, 46 жыхароў. У 1909 г. 8 двароў, 72 жыхары, 57 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 8 двароў, 36 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў.

3 1951 г. вёска ў складзе калгасу «33-я гадавіна Кастрычніка». У 1970 г. 52 жыхары. Пасьля ў складзе калгасу імя У. І. Ульянава.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 — 16 двароў, 31 жыхароў.
  • 1986 — 14 двароў, 47 жыхары.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць