Базылішак (п’еса)
«Базылішк» — трохактавая п’еса Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе.
Базылішк | |
Жанр: | п'еса |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1917 |
Публікацыя: | 1917 |
Галоўны герой — юнак Янка, які дзякуючы сваёй мужнасьці, чысьціні намераў і кемлівасьці перамагае зьмея, дабіваецца рукі князёўны і сам становіцца князем.
Крыніцы
рэдагавацьБазылішак — гэта мітычная істота, зь якою быццам сустракаўся ў часе сваіх паходаў Аляксандар Македонскі[1]. Праз кнігу вусна-паэтычных паданьняў аб ім — «Гісторыя Аляксандра Вялікага» — апавяданьне аб базылішку распаўсюдзілася па краінах сьвету і лякалізавалася на мясцовай глебе ў самыя розныя легенды.
Ацэнкі
рэдагавацьМаксім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» ахарактарызаваў п'есу наступным чынам: «гэта надта поэтычны, мастацкі твор Аляхновіча трэба разглядаць, як другую за «Бутрымам Няміраю» спробу драматычнай творчасьці з абстаноўкай нашай далёкай мінуўшчыны».[2].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Francišk Olechnowič. Bazylišk kazka ŭ 3 aktach. // Homan : газэта. — 1918, 26 lutnia. — № 17 (213). — С. 2.
- Francišk Olechnowič. Bazylišk kazka ŭ 3 aktach. // Homan : газэта. — 1918, 1 marca. — № 18 (214). — С. 2, 3.
- Francišk Olechnowič. Bazylišk kazka ŭ 3 aktach. // Homan : газэта. — 1918, 5 marca. — № 19 (215). — С. 3.
- Francišk Olechnowič. Bazylišk kazka ŭ 3 aktach. // Homan : газэта. — 1918, 8 marca. — № 20 (216). — С. 2, 3.
- Francišk Olechnowič. Bazylišk kazka ŭ 3 aktach. // Homan : газэта. — 1918, 13 marca. — № 21 (217). — С. 2, 3.
- Franciš Olechnowič. Bazylišk kazka ŭ 3 aktach. (Adbitka z «Homana»).. — Wilnia: Drukarnia V. Kuchty, 1918. — 32 с.
Крытыка, рэцэнзіі
рэдагаваць- A. N. Bibliohrafija. «Bazylišk». // Homan : газэта. — 1918, 21 červienia. — № 50 (246). — С. 3, 4.
- В. Бібліографія. Францішк Олехновіч. Базылішк. // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 5 ліпня. — № 82. — С. 2.
- З. Б. Нататкі. Народная творчасьць і новае беларускае красное пісьменства. // Беларускі шлях : газэта. — 1918, 17 ліпня. — № 91. — С. 2.
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 197. — 207 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 348. — 583 с.
- ^ Гарэцкі, М. Манька // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 196.