Базылішак (п’еса)

п’еса Францішка Аляхновіча
(Перанакіравана з «Базылішак (п'еса)»)

«Базылішк» — трохактавая п’еса Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1917 годзе.

Базылішк
Жанр: п'еса
Аўтар: Францішак Аляхновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1917
Публікацыя: 1917

Галоўны герой — юнак Янка, які дзякуючы сваёй мужнасьці, чысьціні намераў і кемлівасьці перамагае зьмея, дабіваецца рукі князёўны і сам становіцца князем.

Базылішак — гэта мітычная істота, зь якою быццам сустракаўся ў часе сваіх паходаў Аляксандар Македонскі[1]. Праз кнігу вусна-паэтычных паданьняў аб ім — «Гісторыя Аляксандра Вялікага» — апавяданьне аб базылішку распаўсюдзілася па краінах сьвету і лякалізавалася на мясцовай глебе ў самыя розныя легенды.

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» ахарактарызаваў п'есу наступным чынам: «гэта надта поэтычны, мастацкі твор Аляхновіча трэба разглядаць, як другую за «Бутрымам Няміраю» спробу драматычнай творчасьці з абстаноўкай нашай далёкай мінуўшчыны».[2].

Бібліяграфія

рэдагаваць

Крытыка, рэцэнзіі

рэдагаваць
  1. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 348. — 583 с.
  2. ^ Гарэцкі, М. Манька // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 196.