Баброва (Махаўскі сельсавет)
Бабро́ва (лацінка: Babrova) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Махаўскага сельсавета. Разьмешчана за 33 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Раста на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вялікая Дубраўка й далей па шашы Магілёў— Прапойск.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснавана ў пачатку 1920-х гадоў. З 20 жніўня 1924 году ў Махаўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 году ў Магілёўскім раёне, з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 году да 27 чэрвеня 1944 году акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Махава» (цэнтар — в. Махава).
Плянаваньне
рэдагавацьПлянаваньне Г-падобная. Да кароткай прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі далучаецца з поўначы другая кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе:
- 1990 — 24 гаспадаркі, 54 жыхары.
- XXI стагодзьдзе:
- 2007 — 20 гаспадарак, 32 жыхары.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|