Аўстрыйская кухня

кулінарныя традыцыі Аўстрыі

Аўстрыйскую кухню часта атаясамліваюць зь венскай кухняй, хоць традыцыйнае кулінарнае мастацтва Аўстрыі знаходзіць сваё адлюстраваньне ў разнастайнасьці рэгіянальных варыяцыяў, абумоўленых агульнай гісторыяй Аўстра-Вугорскай імпэрыі. У аўстрыйскай кухні спляліся разам кулінарныя традыцыі Вугоршчыны, Багеміі, Баварыі і Італіі. Запазычаныя зь іншых краінаў стравы і тэхналёгіі падрыхтоўкі інтэграваліся і адаптаваліся да мясцовых традыцый. Аўстрыйская кухня вядомая для ўсяго сьвету перш за ўсё выпечкай і прысмакамі. Сусьветную вядомасьць атрымаў венскі шніцаль.

Венскі шніцаль з бульбай
Торт «Захэр»
Венскі мэлянж
  • Кава: Аўстрыйцы вельмі любяць каву, у розных варыяцыях (напрыклад, венскі мэланж) яго падаюць у кафэ. У асноўным, у рэцэптах выкарыстоўваецца гатунак мока. Таксама, ёсьць адмысловы від дэсэрту з выкарыстаньнем кавы, раней зваўся «венская кава» — кава па-льеску.
  • Гарачы чакалад.
  • Безалькагольныя напоі: альмдудлер.
  • Піва: Піўныя традыцыі перанятыя зь Нямеччыны, піва падаецца ў ёмістасьцях 0,2 літру (Pfiff), 0,3 літру (Seidel або kleines Bier) і 0,5 літру (Krügerl, Halbe або großes Bier). На піўных фэстах піва наліваецца ў літровыя і двухлітровыя куфлі, як у суседняй Баварыі. Найбольш папулярныя гатункі піва, якія варацца ў Аўстрыі — лягер (Märzen), нефільтраванае піва Zwicklbier і пшанічнае піва Stiegl. На Каляды традыцыйна варыцца бок.
  • Віно: Аўстрыйскія віны вырабляюць галоўным чынам на ўсходзе краіны ў Ніжняй Аўстрыі, Бургенляндзе і Штырыі. Маладое віно, званае хойрыгер, атрымала сваю назву ад вінаграднікаў каля Вены.
  • Іншыя алькагольныя напоі: У розных землях рыхтуецца вялікая колькасьць сыдраў, шнапсаў, лікёраў, у аснове якіх фруктовыя кампанэнты.

Сярод закусак пераважаюць розныя сандвічы з каўбасамі, вэнджанінай, сырамі.

Асноўныя стравы

рэдагаваць

Асноўныя стравы аўстрыйскай кухні былі галоўным чынам запазычаныя, напрыклад, гуляш або курыны папрыкаш з вугорскай кухні. Тым ня менш шматлікія стравы атрымалі спэцыфіку «па-аўстрыйску».

Літаратура

рэдагаваць
  • Franz Maier-Bruck: Das große Sacher-Kochbuch. Die österreichische Küche. Seehamer, Weyarn 1994, ISBN 3-929626-27-6.
  • Eva Mayer-Bahl, Karl Schuhmacher (Verf.); Josef Zauner (Hrsg.): Das große Buch der österreichischen Mehlspeisen. Süße Traditionen von der Kaiserzeit bis heute. BLV, München 1997, ISBN 3-405-15175-9.
  • Karl Obauer, Rudolf Obauer: Das neue österreichische Kochbuch. 230 Klassiker und neue Kreationen. Zabert Sandmann, München 1999, ISBN 3-932023-38-2.
  • Ingrid Pernkopf, Renate Wagner-Wittula: Die traditionelle österreichische Küche. Pichler, Wien 2012, 431 Seiten, ISBN 3-85431-610-0.
  • Ewald Plachutta, Christoph Wagner: Die gute Küche. Verlag Orac, Wien ca. 1994, ISBN 3-7015-0310-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Аўстрыйская кухнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў