Сыдар
Сыдар (па-француску: Cidre) — слабаалькагольны напой, як правіла шампанізаваны, атрымоўваюць шляхам збражваньня яблычнага соку без дадаваньня дрожджаў. Звычайныя яблыкі, што ўжываюць у ежу, не падыходзяць для вытворчасьці сыдру з-за нізкага ўтрыманьня таніна, пераважна асаблівыя гатункі, выведзеныя спэцыяльна для гэтай мэты. Моцнасьць напою, як правіла, складае 6—7 аб. %. Мае залацісты альбо зялёны колер і водар яблыкаў. Паводле ўтрыманьню цукру — ад сухога да салодкага.