Аўгуст Кіцбэрг
А́ўгуст Кі́цбэрг (па-эстонску: August Kitzberg; 29 сьнежня [ст. ст. 17 сьнежня] 1855, Ляатрэ, цяпер у Эстоніі — 10 кастрычніка 1927, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменьнік, адзін з пачынальнікаў эстонскай нацыянальнай драматургіі.
Аўгуст Кіцбэрг | |
August Kitzberg | |
Помнік Аўгусту Кіцбэргу ў Карксі-Нуі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Аўгуст Кіц |
Псэўданімы | Tiibuse Jaak |
Нарадзіўся | 29 сьнежня 1855 Ляатрэ |
Памёр | 10 кастрычніка 1927 Тарту |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік |
Мова | эстонская |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДа 1863 року Аўгуст Кіцбэрг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласьці Аб’я, пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 пераехаў у Тарту і ўладкаваўся ў газэту Postimees.
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурную дзейнасьць пачаў у 1874 року. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцбэрга з тэатрам Ванэмуйнэ. Напачатку ён пісаў дыдактычныя камэдыі, прызначаныя для вясковай сцэны («Пунга-Мярт і Уба-Каарэль», 1894).
Росквіт ягонай творчасьці адносіцца да 1906—1915 рокаў.
П’есы
рэдагаваць- «Пунга-Мярт і Уба-Каарэль» (1894)
- Sauna Antsu «oma» hobune (1894)
- Püve Peetri «riukad» (1897)
- Veli Henn (1901)
- Räime Reeda 10 kopikat (1903)
- Rätsep Õhk (1903)
- Hennu Veli (1904)
- «У віхуры вятроў» (1906)
- «Пярэварацень» (1911/12)
- «Каваль-Анц і Ванапаган» (1912)
- Kauka jumal (1915)
- Kosjasõit (1915)
- Enne kukke ja koitu (1919)
- «Ляўрыц» (1919)
- Onu Zipul (1922)
- «Пракляты хутар» (1923)
Аповесьці
рэдагаваць- Maimu (1889)
- Külajutud (у 5 т., 1915—1921)
- Tiibuse Jaak Tiibuse kirjavahetus (у 2 т., 1920/1923, пад псэўданімам Tiibuse Jaak)
Успаміны
рэдагаваць- Vana «tuuletallaja» noorpõlve mälestused (у 2 т., 1924/25)
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 1990 року ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбэргу пастаўлены помнік[1]. На радзіме пісьменьніка дзейнічае ягоны дом-музэй[2].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Monument to August Kitzberg (анг.) Visitestonia Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
- ^ Museum-room of the writer August Kitzberg (анг.) Museums. Вільяндзімаа. Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Об эстонской литературе. Сб.. — Таллин: 1956. — С. 79—110.
- Villem Alttoa. August Kitzberg. — Tallinn: Eesti Riiklik Kirjastus, 1960.
- Eesti kirjanduse ajalugu. — Tallinn: 1953 Т. IH. — С. 115—123.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАўгуст Кіцбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аўгуст Кіцбэрг (анг.) на сайце IMDb
- Біяграфічны нарыс (фр.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |