Аю-Даг
Аю-Да́г — гара ў Крыме паміж Артэкам і гарадзкім пасёлкам Партэніт, каля 16 км на паўночны ўсход ад Ялты.
Аю-Даг | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 577 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Крым |
Краіна | Украіна |
Горная сыстэма | Крымскія горы |
Аю-Даг | |
Форма гары падобна на мядзьведзя, які п’е ваду. Вышыня гары — 577 м. Горны масіў зьлёгку выцягнуты ў паўночна-заходнім кірунку на 2400 мэтраў, выступае ў мора на 2—2,5 км. Агульная плошча — каля 4 км². З 1947 году комплекс Аю-Даг, які ўключае ў сябе Мядзьведзь-гару, абвешчаны помнікам прыроды.[1] Сёньня на гары знаходзіцца заказьнік дзяржаўнага значэньня плошчай 527 гектараў.
Тапаніміка
рэдагавацьСучасная назва комплексу Аю-Даг складаецца з двух крымскататарскіх словаў: ayuv — мядзьведзь, dağ — гара. Аднак, паводле сьведчаньняў расейскага дасьледніка Крыму Пятра Кёпена, яшчэ на пачатку XIX ст крымскія татары называлі гэтую гару Біюк-Кастэль, што азначае «вялікая фартэцыя». П. Кёпен выказаў меркаваньне пра тое, што ў сярэднія вякі гара магла насіць назву Ая, ад грэцкага слова «Ἁγία» — сьвятая[2], а потым грэцкае Ая трансфармавалася ў крымскататарскае Аюв.[3]
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мядзведзь-гара (рас.)