Чароўны рог хлопчыка
«Чароўны рог хлопчыка» (па-нямецку: Des Knaben Wunderhorn) — трохтомны зборнік нямецкіх народных песень, складзены Ахімам фон Арнімам і Клемэнсам Брэнтана і апублікаваны ў Гайдэльбэргу ў 1805—1808 гг.
Апісаньне
рэдагавацьЗборнік зьяўляўся важнай крыніцай фальклёрнага матэрыялу на працягу ўсяго XIX стагодзьдзя. Тэматыка зборніка карэлявала з ідэямі пангерманізму, якія ставілі за мэту стварэньне моцнай і аб’яднанай Нямеччыны, якія б лучыла ўсіх падзеленых палітычнымі межамі немцаў. «Чароўны рог хлопчыка» меў вялікую папулярнасьць ва ўсім нямецкамоўным сьвеце; Ёган Вольфганг фон Гётэ, адзін з найбольш уплывовых тагачасных пісьменьнікаў, адзначаў, што гэты зборнік «заняў сваё месца ў кожным доме».
Арнім і Брэнтана, як і астатнія зьбіральнікі народных песень XIX стагодзьдзя, вольным чынам рэдагавалі зьмест сваіх зборнікаў. Зьяўляючыся таленавітымі паэтамі, некаторыя зь песень яны выдумалі самастойна. Таксама некаторыя зь песень дастасоўваліся да мэтрычнай сыстэмы і тагачаснай фанэтыкі нямецкай мовы, што паўплывала на першапачатковы выгляд народнага матэрыялу.
Выбраныя песьні з гэтага зборніка былі пакладзеныя на музыку Вэбэрам, Мэндэльсонам, Шуманам, Лёвэ, Брамсам і Цэмлінскім.
Густаў Малер прылічаў гэты зборнік да сваіх любімых кнігаў і цягам большасьці свайго жыцьця ставіў на музыку яго зьмест.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНямецкая Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Чароўны рог хлопчыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьпіс песень з зборніка з імёнамі кампазытараў і тэкстамі
- Des Knaben Wunderhorn на Projekt Gutenberg-DE (ням.)