Афрыканскі бародавачнік

Афрыка́нскі баро́давачнік (Phacochoerus africanus) — від зь сямейства сьвіньняў (Suidae) атрада парнакапытных, якія жывуць на большай частцы Афрыкі.

Афрыканскі бародавачнік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
АтрадПарнакапытныя
СямействаСьвіньні
РодБародавачнікі
ВідАфрыканскі бародавачнік
Бінамінальная намэнклятура
Phacochoerus africanus
Арэал
Арэал

На першы погляд бародавачнік нагадвае дзіка з крыху прыплюснутай, вельмі буйной галавой. Перш за ўсё кідаюцца ў вочы поўсць бародавак, разьмешчаных сымэтрычна па пэрыметры пысы, а таксама выгнутыя, што дасягаюць даўжыні да 60 см, іклы. Бародаўкі, што растуць з прагрэсуючы узростам бародавачніка, зьяўляюцца выключна скурным утварэньнем, закладзеным у эмбрыёне на генэтычным узроўні і ня маюць ні касьцяной, ні мускульной асновы.

Скура звычайна шэрага колеру і з-за цёплага клімату Афрыкі больш тонкая за эўрапейскіх суродзічаў. На шыі і на сьпіне ў бародавачніка маецца грыва. Хвост на кончыку мае своеасаблівае патаўшчэньне і пры небясьпецы або ўцёках бародавачнік мае звычай падымаць яго ўверх, за што прысвоілі яму жартоўную мянушку «Радыё Афрыка». Дарослыя саміцы бародавачніка дасягаюць вагі да 70 кг, самцы да 100 кг, вышыня ў карку дасягае 65 см.