Афрыканская чума сьвіней
Афрыка́нская чума́ сьвіне́й (лац. pestis africana suum) — высокакантагіёзная вірусная хвароба сьвіней, характэрная ліхаманкай, цыянозам скуры і вялікімі гемарагіямі ва ўнутраных органах. Адносіцца да сьпісу A згодна зь Міжнароднай клясыфікацыяй заразных хваробаў жывёл. Для чалавека афрыканская чума сьвіней небясьпекі не ўяўляе.
Афрыканская чума сьвіней | |
Цыяноз скуры вушэй — прыкмета АЧС | |
Сынонімы | афрыканская ліхаманка, усходнеафрыканская чума, хвароба Мантгомэры |
---|---|
Спэцыяльнасьць | вірусалёгія |
Сымптомы | цыяноз скуры, ліхаманка |
Ускладненьні | кровазьліцьцё ва ўнутраныя органы |
Мэтад дыягностыкі | аналіз крыві |
Сьмяротнасьць | большасьць |
Афрыканская чума сьвіней у Вікісховішчы |
Беларусь
рэдагавацьУлетку 2013 году 97% заражэньняў жывёлы афрыканскай ліхаманкай адбылося ў прыватных падворках[1]. У жніўні 2013 году сьвіньні на падсобных прыватных падворках падлягалі зьнішчэньню ва ўсіх населеных пунктах Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, а таксама ў асобных зонах Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |