Атляс (горы)

(Перанакіравана з «Атляскія горы»)

Атля́с, Атля́скія го́ры (па-арабску: جبال الأطلس‎; назва ўзыходзіць да грэц. Ἄτλας — імя грэцкага атлянта Атляса) — вялікая горная сыстэма на паўночным захадзе Афрыкі, якая цягнецца ад атлянтычнага ўзьбярэжжа Марока цераз Альжыр да берагоў Тунісу; пазьней уся горная сыстэма ад мыса Катэй (цяперашні мыс Спартэль ля Танжэра) да Сыртаў (Малы Сырт). Даўжыня хрыбтоў 2 400 км. Найвышэйшы пункт — гара Тубкаль (4 167 м), знаходзіцца на паўднёвым захадзе Марока.

Атляс
Гара Атляс на мапе Паўночнай Афрыкі
Найвышэйшы пункт
Тубкаль
Вышыня 4167 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня 2 400 км
Шырыня 300 км
Геаграфія
Кантынэнт Афрыка
Краіны Марока,
Альжыр,
Туніс
Атляс на мапе Марока
Атляс
Атляс
Атляс