Грамадзтва
Грама́дзтва — група людзей, адрозная ад іншых груп наяўнасьцю агульных інтарэсаў, спэцыфічных адносінаў, супольных інстытутаў кіраўніцтва і культуры.
У шэрагу відаў жывых арганізмаў асобныя індывіды не валодаюць неабходнымі здольнасьцямі або ўласьцівасьцямі для забесьпячэньня свайго матэрыяльнага жыцьця (спажываньне матэрыі, назапашваньне матэрыі, узнаўленьне). Такія жывыя арганізмы ўтвараюць супольнасьці, часовыя або сталыя, для забесьпячэньня свайго матэрыяльнага жыцьця. Ёсьць супольнасьці, якія фактычна ўяўляюць адзіны арганізм: рой, мурашнік і г. д. У іх мае месца падзел паміж чальцамі супольнасьці біялягічных функцыяў. Прадстаўнікі такіх арганізмаў гінуць па-за супольнасьцю. Ёсьць часовыя супольнасьці, зграі, статкі, як правіла, асобіны вырашаюць тую або іншую праблему, не ўтвараючы трывалых сувязяў. Існуюць супольнасьці званыя папуляцыяй. Як правіла, фармуюцца на абмежаванай тэрыторыі. Агульнай уласьцівасьцю ўсіх супольнасьцяў зьяўляецца задача захаваньня дадзенага выгляду жывога арганізму.
Чалавечая супольнасьць завецца соцыюмам. Характарызуецца тым, што чальцы супольнасьці займаюць вызначаную тэрыторыю, вядуць сумесную калектыўную прадукцыйную дзейнасьць. У супольнасьці мае месца разьмеркаваньне сумесна вырабленага прадукта.
Разьвіцьцё панятку
рэдагавацьУ гісторыі філязофіі, сацыялягічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменьне грамадзтва як сукупнасьці людзей, аб’яднаных у адзінае цэлае па аб’ектыўных або суб’ектыўных чыньніках. Геракліт лічыў грамадзтва адным з выяўленьняў усеагульнага розуму (лёгасу), Дэмакрыт — штучным прадуктам працяглата натуральна неабходнага разьвіцьця. Сакрат і Плятон імкнуліся адшукаць аснову грамадзтва ў думцы пра яго, ягоныя ідэі. Арыстотэль выводзіў панятак грамадзтва зь неабходнасьці зносінаў свабодных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадзтва як злучэньня многіх людзей, аб’яднаных агульнасьцю патрэб, інтарэсаў, згоднасьцю ў пытаньнях права, як лічыў Цыцэрон. Такія мысьляры, як то Нікалё Мак’явэльлі, Томас Гобс бачылі ў грамадзтве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасьцю індывіду і ягонага ўтаймаваньня. У пэрыяд буржуазных рэвалюцыяў у Заходняй Эўропе моцныя пазыцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадзтва, асноўнымі прыхільнікамі якіх былі Гуга Гроцыюс і Дэні Дыдро. У процівагу грамадзкаму дагавору Георг Гэгель прапанаваў у якасьці фактару, што фармуе грамадзтва, шматбаковую ўзаемную залежнасьць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным жыцьці. У другой палове ХІХ стагодзьдзя ўзьнікла матэрыялістычная тэорыя грамадзтва, тэарэтыкамі якой былі Карл Маркс, Фрыдрых Энгельс, Уладзімер Ленін і Георгі Пляханаў. Яна аспрэчвае тое, што ключавое значэньне для грамадзтва мае індывід. Панятак грамадзтва ў матэрыялістычным разуменьні ўключае ўсю сукупнасьць грамадзкіх зьяваў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасьцю ўзаемадзеяньня людзей, іхнымі разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадзтва на пэўнай ступені разьвіцьця ёсьць грамадзка-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутраную структуру і зьмяняецца паводле аб’ектыўных законах.
У апошняй трэці ХХ стагодзьдзя атрымалі прызнаньне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам усталяваньня разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэньняў у грамадзтве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі індустрыяльнага грамадзтва, дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадзкіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналёгіяў, у прыватнасьці, стварэньне сусьветнай сыстэмы камунікацыі і ўзьнікненьне глябальнага грамадзтва. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі вэрсіямі індустрыяльнага грамадзтва зьяўляюцца тэорыя дабрабыту і канцэпцыя пра «дзяржаве роскіту». Лягічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадзтва зьяўляюцца тэорыі постіндустрыяльнага грамадзтва і інфармацыйнага грамадзтва. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадзтваў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрамадзтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Грамадзтва на Open Encyclopedia Project
- Грамадзтва на DMOZ
- Сацыялягічная энцыкляпэдыя
- Сацыяльная структура грамадзтва і ейная дынаміка